навіны

Ксёндз Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю: імаверна, яго арыштавалі трэці раз запар

Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех. (Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех. (Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Пробашч парафіі ў Шуміліне застаецца ў няволі ўжо больш за месяц.

Праз месяц пасля затрымання, якое адбылося 8 траўня, пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе katolik.life.
Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех. (Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех. (Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram)
Ксяндза Анджэя Юхневіча, імаверна, пакаралі адміністратыўным арыштам трэці раз запар. Раней яму двойчы прызначалі 15 содняў арышту.
Новы тэрмін і абвінавачванне, а таксама абвінавачванне паводле другога пратаколу пакуль застаюцца невядомыя. Першы раз святара асудзілі нібыта за «несанкцыянаванае пікетаванне». Святару паставілі ў віну тое, што раней ён размясціў на фота свайго профілю Facebook выяву бела-чырвона-белага сцягу і сцягу Украіны.
Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех. (Фота: «Katolik.life»)
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне навіны
Фота профілю са значкамі, пра якія ідзе гаворка, святар абнаўляў больш за два гады таму. 26 лютага 2022 года на фота профілю пробашча з’явіўся значок са сцягам Украіны, у той жа дзень ён змяніў яго на выяву голуба міру. Аднак усё роўна быў прызнаны вінаватым і асуджаны на максімальны тэрмін адміністратыўнага арышту.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10