«Паступова прасоўвацца ўглыб Беларусі». Амбасадар РФ у Менску распавёў пра новыя праекты
09.06.2024, 18:16
Уваход у будынак чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Плануецца запусціць высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква – Менск.
Амбасадар РФ у Менску Барыс Грызлоў заявіў пра намер пашыраць чыгуначнае і авіяспалучэнне паміж Расеяй і Беларуссю.
Уваход у будынак чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)
Амбасадар РФ Барыс Грызлоў паведаміў, што многія праекты, якія цяпер рэалізуюць Беларусь і Расея, звязаныя з транспартнай лагістыкай. Гэтак, літаральна днямі быў запушчаны цягнік паміж Псковам і Беларуссю.
,,
«Станцыі будуць паступова прасоўвацца ўглыб Беларусі. Цяпер мы працуем над тым, каб былі чыгуначныя зносіны Смаленск – Ворша і Смаленск – Віцебск. Гэта таксама будзе рэалізаванае сёлета», – цытуе дыпламата БелТА.
Яшчэ адзін «цікавы праект» – гэта высакахуткасная чыгуначная магістраль Масква – Менск.
,,
«Цягнік будзе дасягаць сталіц дзвюх краінаў на працягу прыкладна трох гадзінаў. Гэта цудоўны праект, і ён таксама будзе зрэалізаваны», – патлумачыў Барыс Грызлоў.