навіны

У Польшчы адбыўся выбух на прадпрыемстве, што вырабляе зброю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак заводу «Mesko». 28 красавіка 2022 года. (Фота: Piotr Molecki / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак заводу «Mesko». 28 красавіка 2022 года. (Фота: Piotr Molecki / East News)
podpis źródła zdjęcia

Загінуў 59-гадовы працаўнік.

10 чэрвеня на польскім прадпрыемстве «Mesko» ў горадзе Скаржыска-Каменна адбыўся выбух, у выніку якога ўспыхнуў пажар. Загінуў мужчына, паведамляе «Polskieradio24».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак заводу «Mesko». 28 красавіка 2022 года. (Фота: Piotr Molecki / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак заводу «Mesko». 28 красавіка 2022 года. (Фота: Piotr Molecki / East News)
Паводле кіраўніцы завода Эльжбеты Сьрэняўскай, выбух прагучаў у цэнтры ракетнага паліва, які быў уведзены ў эксплуатацыю некалькі гадоў таму.
У выніку выбуху загінуў 59-гадовы супрацоўнік заводу.
На месца прыбыў пажарны разлік, які патушыў пажар. Цяпер там працуе паліцыя пад наглядам пракурора.
У верасні 2021 года на гэтым жа прадпрыемстве таксама адбыўся выбух: прычынай стала дэтанацыя выбуховых рэчываў. У выніку здарэння загінула 41-гадовая жанчына.
Прадукцыя кампаніі «Mesko» выкарыстоўваецца ў польскіх узброеных сілах. Кампанія таксама ёсць прызнаным пастаўшчыком прадукцыі для войскаў NATO. Заводы «Mesko» займаюцца вытворчасцю рэактыўных снарадаў і боезапасаў, у тым ліку падкаліберных.
Нагадаем, што ў траўні ў Польшчы былі арыштаваныя дзевяць чалавек, якіх абвінавачваюць у дыверсіях і падпалах на тэрыторыі краіны, здзейсненых на ўказанне Масквы. Сярод затрыманых былі грамадзяне Польшчы, Украіны і Беларусі.
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
«BYPOL» высветліў асобу другога беларуса, якога падазраюць у дыверсіях у Польшчы навіны
Два беларусы, затрыманыя як дыверсанты, паводле польскіх уладаў, падазраюцца ў падпалах аб’ектаў у Гдыні і Марках пад Варшавай, а таксама ў спробе падпалу аб’екту ў Гданьску.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10