навіны

На мяжы напружана: у чарзе ў ЕЗ – 50 аўтобусаў і 1900 фураў

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Складаная сітуацыя з аўтобусамі толькі на мяжы з Польшчай.

Каля пункту пропуску «Берасце» велізарная чарга аўтобусаў чакае заезду ў Польшчу. Да 10 раніцы 10 чэрвеня іх сабралася 50, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Пры гэтым на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах аўтобусных чэргаў няма.
Чарга з легкавых аўтамабіляў перад польскім пунктам пропуску «Тэрэспаль» («Берасце») – 250 аўтаў. У Літву чэргі меншыя, але таксама адчувальныя. Перад памежным пераходам «Мядзінінкай» («Каменны Лог») заезду ў Літву чакаюць 130 легкавікоў, а перад «Шальчынінкай» («Беняконі») – 70.
На літоўскіх памежных пераходах «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») заезду чакаюць 130 і 70 легкавікоў адпаведна.
Чэргі легкавых аўтаў на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ. (Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт)
Чэргі легкавых аўтаў на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ. (Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт)
Яшчэ горшая сітуацыя з грузавым транспартам. Усяго заезду ў Літву чакаюць больш за 1260 цяжкавікоў.
«За выходныя дні ў Літву прайшло ў сярэднім 32 % вялікагрузаў ад нормы. Менш за ўсё аформілі працаўнікі “Мядзінінкаю” (“Каменны Лог”) – 17 % аўтаў.
Праз адзіны дзейны латвійскі пункт пропуску “Патэрніекі” (“Грыгораўшчына”) у краіны ЕЗ цягам двух дзён заехала 45 % грузавікоў. Польскі бок у “Кукурыках” (“Казловічы”) прапусціў 58 % фураў ад нормы», – піша Дзяржпамежкамітэт Беларусі.
Заезду ў Латвію каля адзінага працоўнага пункту пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць 630 грузавых аўтамабіляў.
Чэргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ. (Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт)
Чэргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ. (Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт)
На польскім напрамку чэргаў з грузавікоў няма.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10