навіны

Экзітполы: партыя канцлера Оляфа Шольца прайграла выбары ў Еўрапарламент

Оляф Шольц на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 16 траўня 2023 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Оляф Шольц на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 16 траўня 2023 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Сацыял-дэмакраты занялі толькі трэцяе месца.

Паводле экзітполаў, на выбарах у Еўрапарламент у Нямеччыне атрымаў перамогу апазіцыйны кансерватыўны блок ХДЗ/ХСЗ, а партыя канцлера Оляфа Шольца заняла толькі трэцяе месца. Пра гэта паведамляе DW.
Оляф Шольц на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 16 траўня 2023 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Оляф Шольц на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 16 траўня 2023 года. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Паводле дадзеных сацыялагічнай службы «Infratest Dimap», Хрысціянска-дэмакратычны звяз (ХДЗ) і Хрысціянска-сацыяльны звяз (ХСЗ) падчас выбараў у Еўрапарламент набралі 29,5 % галасоў.
Другое месца заняла правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая атрымала 16,5 %. Найбуйнейшая партыя кіраўнічай кааліцыі – Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны – набрала 14 %. Гэта найгоршы вынік на выбарах у Еўрапарламент для партыі, якую прадстаўляе канцлер Оляф Шольц. Партнёр сацыял-дэмакратаў паводле кааліцыі Звяз 90/«Зялёныя» атрымаў 12 % галасоў, а Свабодная дэмакратычная партыя – 5 %.
Партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю, заявілі, што расчараваныя вынікамі выбараў у Еўрапарламент. «Сёння мы пацярпелі цяжкую паразу», – заявіў генеральны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Кевін Кюнэрт. Паводле словаў палітыка, у партыі будуць шукаць памылкі, што прывялі да гэтых вынікаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10