навіны

Беларусь разгортвае батальённа-тактычную групу для адпрацоўкі прыкрыцця заходняй мяжы

Танк 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. (Фота: modmilby / Telegram)
Танк 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У правяранні боегатовасці задзейнічаныя вайскоўцы 6-й механізаванай брыгады.

Міністэрства абароны Беларусі абвесціла, што ў рамках чарговага правярання боегатовасці Узброеных сілаў «прыводзіцца ў гатовасць» батальённа-тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Танк 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. (Фота: modmilby / Telegram)
Танк 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. (Фота: modmilby / Telegram)
Заходняе аператыўнае камандаванне (ЗАК) адказвае за польскі кірунак. Штаб ЗАК і 6-ая асобная механізаваная брыгада размяшчаюцца ў Горадні.


,,

«Падчас правярання асабовы склад на штатным узбраенні будзе высоўвацца ў прызначаны раён для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця Дзяржаўнай мяжы і выканае комплекс мерапрыемстваў для інжынернага абсталявання агнявых рубяжоў, пазіцыяў і апорных пунктаў», – гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны.


З падраздзяленнямі будуць праведзеныя заняткі па баявой падрыхтоўцы з практычным адпрацоўваннем вядзення спецыяльных баявых і абарончых дзеянняў для прыкрыцця асноўных дарожных кірункаў і трэнавання асабовага складу для высоўвання на загадзя падрыхтаваныя агнявыя рубяжы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10