навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Нэнсі Пэлоўсі і сенатарамі ЗША

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў ЗША з Нэнсі Пэлоўсі. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў ЗША з Нэнсі Пэлоўсі. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
podpis źródła zdjęcia

Апавяла ім пра вынікі выбараў у Каардынацыйную раду.

Святлана Ціханоўскай шосты раз выправілася з працоўным візітам у ЗША. У першы дзень, 11 чэрвеня, беларуская лідарка сустрэлася з экс-спікеркаю Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін, Дыкам Дэрбінам, Пітэрам Ўэлчам.
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў ЗША з Нэнсі Пэлоўсі. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў ЗША з Нэнсі Пэлоўсі. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.)
Ціханоўская адзначыла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам, важнасць падтрымання беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтаю вызвалення палітычных вязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне.
Абраная прэзідэнтка Беларусі апавяла пра вынікі выбараў у Каардынацыйную раду, а таксама пра планы дэмакратычных сілаў на 2025 год.
Акрамя таго, падчас сустрэчы абмеркавалі:
Ціханоўская заклікала раздзяляць беларускі народ і рэжым – і не дапусціць, каб Беларусь сталася «суцяшальным прызам» для Пуціна.
Папярэдні раз Ціханоўская была ў ЗША ў снежні 2023 года. Тады яна сустрэлася з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Бігунам.
Падчас візіту ў Вашынгтон у ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Адным з вынікаў працы дэмакратычных сілаў у ЗША стаўся стратэгічны дыялог, які ЗША звычайна вядуць з краінамі. 4–5 красавіка 2024 года праходзілі пасяджэнні працоўных групаў у межах гэтага дыялогу. Кіраўнік НАУ, намеснік Святланы Ціханоўскай Павел Латушка апавёў тады «Белсату», што «стварэнне стратэгічнага дыялогу “Беларусь – ЗША” – важны палітычны крок з боку нашых амерыканскіх партнёраў у падтрыманні дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Ian Hutchinson / Unsplash)
«Прызнаць КР і Пераходны кабінет легітымнымі інстытутамі». ЗША апублікавалі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі навіны
Таксама 7 чэрвеня апублікаваны праект абноўленага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўключае палажэнні наконт сітуацыі ў Беларусі, а таксама ў ім прыведзеная ацэнка таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі да і пасля выбараў 2020 года.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10