Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул. Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шмыта
12.06.2024, 13:57
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Магчыма, ён сам выйшаў на беларускую выведку, бо меў фінансавыя і псіхалагічныя праблемы.
Контрвыведка і пракуратура Польшчы падазраюць, што суддзя Томаш Шмыт, які ўвесну ўцёк у Беларусь, супрацоўнічаў з выведкаю Беларусі як мінімум год, расказвае «Gazeta Wyborcza».
Томаш Шмыт ускладвае кветкі на могілках польскіх ваяроў у вёсцы Леніна Горацкага раёну, Беларусь. 6 чэрвеня 2024 года. (Фота: Mogilevnews / Telegram)
Журналісты выдання «Gazeta Wyborcza» паразмаўлялі з інфарматарам, які ведае дэталі расследавання польскіх пракуратуры і контрвыведкі пра дзейнасць Томаша Шмыта, і з асобамі, якія са Шмытам кантактавалі апошнім часам.
Уцеклага суддзю падазраюць у працы на выведку Беларусі са з’яўлення Шмыта на прэс-канферэнцыі ў Беларусі 6 траўня. Паводле крыніцы выдання, Шмыт прыехаў у Беларусь праз пераход «Тэрэспаль – Берасце» яшчэ 28 красавіка – у першы дзень свайго запланаванага адпачынку. Як усе, доўга стаяў у заторы перад мяжою, перайшоў за 24 гадзіны. Ды гісторыя сувязяў Шмыта з Беларуссю пачынаецца задоўга да таго дня.
Высновы контрвыведкі і пракуратуры паказваюць, што Шмыт, імаверна, усталяваў кантакт з лукашэнкаўскімі службамі як мінімум за год да выезду з Польшчы. У службах пацвердзілі, што суддзя першы раз паехаў у Менск год таму, быў у Беларусі з 7 да 10 чэрвеня 2023-га.
А ў снежні 2023 года, незадоўга да Калядаў, Шмыт паляцеў на два дні ў Стамбул. Другая вандроўка выклікае падазрэнні, бо турэцкую сталіцу называюць «горадам шпіёнаў», асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Да таго ж, Шмыт выбраў не курортны горад і наўрад ці збіраўся на экскурсію ў Стамбул, куды тураператары прадаюць паездкі звычайна на 5–6 дзён. За два дні ў Турэччыне Шмыт мог сустрэцца з сувязным выведкі Беларусі.
Раней партал Onet.pl заяўляў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі некалькі месяцаў ведала пра сувязі Шмыта з Беларуссю і збіралася арыштаваць за шпіянаж. Але крыніца выдання заяўляе, што з’яўленне Шмыта ў Беларусі сталася нечаканасцю для польскіх спецслужбаў, пра гэта заяўлялі і польскія ўлады. Паводле крыніцы, да 6 траўня Шмыта не падазравалі ў супрацы з лукашэнкаўскімі спецслужбамі. Усё ж Польшча не таталітарная краіна, усіх паездак грамадзянаў не адсочваюць.
Цяпер расследавальнікі думаюць, што вербаванню Шмыта магло спрыяць ягонае «драматычнае» фінансавае становішча. Ён меў добрыя заробкі як суддзя, але меў і высокія выдаткі: здымаў у Варшаве кватэру за 4 тысячы злотых на месяц (гэта амаль тысяча долараў) і плаціў высокія аліменты на трох дзяцей ад мінулага шлюбу; не меў маёмасці, але меў пазыкі, у тым ліку мікракрэдыты («chwilówki»). Магчыма, ён сам шукаў кантактаў з беларускім бокам.
Высновы службаў таксама паказваюць, што Шмыт злоўжываў алкаголем, і відавочцы назіралі яго ў прыгнечаным настроі. Гэта звязвалі з ранейшаю «гэйтарскай аферай» («afera hejterska»), у якой бралі ўдзел Шмыт і ягоная былая жонка. Спачатку яны збіралі і распаўсюджвалі кампрамат на суддзяў, якія выступалі супраць судовай рэформы, але затым Шмыт перайшоў на іншы бок і стаў пацвярджаць высновы медыяў пра скандал, нават выступіў на паседжанні парламенцкага камітэту юстыцыі, праз што ад яго адвярнуліся былыя калегі.
Томаш Шмыт на шоу да Дня памежніка на «Лініі Сталіна», Беларусь. 25 траўня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Крыніца польскага выдання адкідвае версію, быццам Шмыт уцёк ад магчымага затрымання ў межах расследавання «гэйтарскай аферы»: ён меў судовую недатыкальнасць, якую перад затрыманнем яшчэ трэба было б зняць, што немагчыма зрабіць таемна ад падазраванага.
Пакуль польскія расследавальнікі не знайшлі пацверджанняў таго, што Шмыт збіраў і перадаваў беларускім службам інфармацыю, атрыманую ў сувязі з выкананнем ім абавязкаў суддзі. Агенцтва ўнутранай бяспекі правяло ператрус у ягоным кабінеце ў варшаўскім судзе, канфіскавала камп’ютар і носьбіты інфармацыі. Таксама аглядалі ягоную кватэру.
Адметная дэталь: кватэра выглядала так, нібы Шмыт збіраўся вярнуцца. Ён пакінуў вопратку, касметыку, нататнікі, камп’ютар і носьбіты інфармацыі. Чаму ён вырашыў не вяртацца і стацца часткаю лукашэнкаўскай прапагандысцкай машыны – дасюль няясна.
Можа, Шмыт проста не вытрымаў напружання і ўцёк, чым мог здзівіць нават беларускі бок, разважае «Gazeta Wyborcza». Раней арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» выказвала такую здагадку: у нейкі момант Шмыт спалохаўся выкрыцця і вырашыў уцячы, без узгаднення са сваймі куратарамі ён прыехаў у Менск, чым вельмі іх раззлаваў.
Польскія спецслужбы таксама аналізуюць выступы Шмыта ў беларускай і расейскай прапагандзе ды ягоныя допісы ў сацыяльных сетках. Прыйшлі да высновы, што Шмыт не вядзе сацсетак сам: некаторыя допісы відавочна кепска перакладзеныя на польскую мову. А да публічных выступаў інтэнсіўна рыхтуецца пад кантролем рэжымнай выведкі.
Знаёмыя Шмыта расказалі выданню, што суддзю цікавілі краіны на ўсходзе ад Польшчы, расейская мова і культура, «русская душа». Ён выказваў, хай і крытычна, захапленне Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, бо тыя «дасягаюць сваіх мэтаў». Ды следства апытала два дзясяткі сведак, не пачула ад іх прыкметаў менавіта прарасейскіх настрояў Шмыта. Наадварот, ён здаваўся чалавекам, які падтрымлівае Украіну.
Томаш Шмыт на фестывалі нацыянальных культураў. Горадня, Беларусь. 9 чэрвеня 2024 года. (Фота: Tomasz Szmydt / Telegram)
Адною з першых апытаных у следстве была грамадзянка Украіны Алена К., якая да нядаўна была спадарожніцаю Шмыта. Спачатку польскія медыі выказвалі здагадкі, што жанчына магла і завербаваць суддзю. Але яна засталася ў Польшчы, не хавалася. Яна пацвердзіла, што была ў стасунках са Шмытам, суддзя некаторы час жыў у яе. Кажа, рассталіся, бо «перасталі пасаваць адно аднаму», але захавалі добрыя адносіны.
Алена сцвярджае, што Шмыт быў таямнічы, мала расказваў пра сябе, таму яна нават не ведала, навошта і да каго ён ездзіў у Беларусь. Разам з тым яшчэ да расстання Шмыт паехаў з Аленай у ейную родную вёску ва Украіне, пара збірала там бульбу.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.