навіны

Распачаўся завочны суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Яго абвінавачваюць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачынаецца завочны суд над юрыстам, праваабаронцам і былым палітвязнем Леанідам Судаленкам, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка. (Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook)
Новая крымінальная справа супраць праваабаронцы ў фармаце спецыяльнага вядзення была пачатая ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.
Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
21 ліпеня 2023 года праваабаронца выйшаў на волю і адразу з’ехаў з Беларусі.
Леанід Судаленка – вядомы праваабаронца і юрыст, былы кіраўнік гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна». Пакінуўшы Беларусь, ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.
Франак Вячорка (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Франак Вячорка пра завочны суд над сабой: «Абвінавачаннямі можна толькі ганарыцца» навіны
Апошнім часам у Беларусі праводзіцца ўсё больш завочных судоў у рамках так званага спецыяльнага вядзення. 31 траўня ў Менскім гарадскім судзе распачаўся самы масавы такі працэс – у справе «аналітыкаў Ціханоўскай», у якой праходзяць адразу 20 чалавек.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10