Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?
17.06.2024, 13:00
Авальная зала Дому ўраду Беларусі з нацыянальнаю сімволікаю. (Калаж: Белсат / Палата представителей / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Спыталі Анатоля Лябедзьку і Таццяну Чуліцкую.
Беларусы маглі прагаласаваць за Каардынацыйную раду, ды гэта зрабілі толькі 0,097 % выбарнікаў. Цяпер беларусы могуць толькі назіраць, як праходзяць дэмакратычныя выбары: напрыклад, мінулыя ў Еўрапарламент або будучыя ў парламенты Францыі і Аб’яднанага Каралеўства. А што будзе, калі беларусам дадуць выбраць сабе паўнавартасны нацыянальны парламент?
Авальная зала Дому ўраду Беларусі з нацыянальнаю сімволікаю. (Калаж: Белсат / Палата представителей / Telegram)
«Белсат» распытаў пра гэта паліталагіню Таццяну Чуліцкую і колішняга дэпутата незалежнасці, то бок дэпутата 12-га і 13-га скліканняў Вярхоўнага Савету Беларусі, а цяпер дырэктара цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоля Лябедзьку.
Пытанні, вядома, гіпатэтычныя. Апошнія хоць бы часткова дэмакратычныя, хай і са шматлікімі парушэннямі, выбары ў беларускі парламент былі аж у 1995 годзе. Той парламент – Вярхоўны Савет 13-га склікання, быў у 1996-м незаконна разагнаны Аляксандрам Лукашэнкам, які са сваіх прыхільнікаў сабраў створаную замест парламенту Палату прадстаўнікоў. Ніводныя выбары ў Палату прадстаўнікоў ужо не былі свабоднымі і справядлівымі – і наўрад ці будуць пры дзейным рэжыме.
Таццяна Чуліцкая падкрэслівае: шмат што залежыць ад таго, як менавіта адкрыецца акно магчымасцяў, якімі будуць суадносіны сілаў у час магчымых пераменаў:
,,
«Рызыка захавання аўтарытарызму, а можа, нават стварэння горшай сістэмы даволі высокая. Так што ўсё будзе залежыць ад таго, якая на гэты момант будзе палітычная канфігурацыя і наколькі, на жаль, беларусам проста пашанцуе ў гэтай сітуацыі».
Анатоль Лябедзька адзначае, што ўяўляе як мінімум шэсць сцэнароў адказаў: адна справа – пераходны перыяд пасля змены ўлады, другая – этап трансфармацыі… Ён прапануе разглядзець просты ідэальны сцэнар: Уладзімір Пуцін прайграе вайну ва Украіне, Лукашэнкі няма, Святлана Ціханоўская абвяшчае свабодныя выбары.
Лябедзька раіць адначасова правесці парламенцкія выбары і рэферэндум аб праекце новай Канстытуцыі, каб адразу ж усталяваць дзеяздольную сістэму кіравання і пазбегчы спакусы вярнуцца да дыктатуры – і скончыць больш як 30-гадовы перыяд «жыцця на руінах парламентарызму».
Праект Канстытуцыі Новай Беларусі ўжо апублікаваны: Лябедзька – ініцыятар стварэння грамадскай канстытуцыйнай камісіі ў справе напісання гэтай Канстытуцыі, дарадца Ціханоўскай у парламенцкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе. Праект Канстытуцыі распрацавалі з улікам каментароў звычайных беларусаў, давалі на экспертызу доўгаму шэрагу замежных экспертаў і прэзентавалі яшчэ ў 2021 годзе. У праекце, запэўнівае Лябедзька, закладзеныя падзел уладаў і страхоўка ад дамінавання адной галіны ўлады над іншай.
Чуліцкая таксама заклікае як мага хутчэй праводзіць парламенцкія выбары, а з імі мо і прэзідэнцкія. Але схіляецца да таго, што праводзіць канстытуцыйную рэформу адначасова з выбарамі рызыкоўна, раіць спачатку сфармаваць пераходны ўрад або ўрад народнай згоды, які правядзе выбары, а пасля пачаць рыхтавацца да канстытуцыйнай рэформы. Ды яна дадае, што дзейная Канстытуцыя Беларусі сталася празмерна складанаю пасля «рэферэндуму» 2022 года, выбары хіба яшчэ можна правесці паводле той, што была да 2022-га.
Беларусі патрэбны моцны прэзідэнт, але не з зусім дыктатарскімі паўнамоцтвамі: то бок як у Францыі? Ці сімвалічны пры моцным парламенце, як у Нямеччыне? Ці нешта пасярэдзіне? Правільнага адказу на гэтае пытанне няма: сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі практычна забароненыя, таму цяжка сказаць, якую ўладу над сабой хочуць беларусы. Пытаем суразмоўцаў пра іхнае асабістае бачанне.
,,
«У інстытуце прэзідэнцтва няма нічога кепскага, калі глабальна глядзець, – разважае Чуліцкая. – Проста ў беларускай сітуацыі палітычная сістэма настолькі стала ахвяраю гэтага моцнага інстытуту, што сапраўды ўзнікае вялікае пытанне, ці ўвогуле патрэбная Беларусі гэтая пазіцыя».
Паводле Чуліцкай, пасада прэзідэнта ўсё ж хутчэй патрэбная, бо на постсавецкай прасторы склалася такая культура: амаль няма краінаў зусім без прэзідэнта, адразу пазбавіцца такой пасады – можа, занадта радыкальна. Але экспертка лічыць правільнаю для Беларусі канфігурацыю, у якой прэзідэнт мае больш сімвалічныя паўнамоцтвы, падпарадкаваны парламенту, а не французскі варыянт.
Таццяна Чуліцкая. (Фота: з архіву суразмоўцы)
Лябедзька кажа, што прэзідэнцкая форма ўлады цяпер выглядае «больш як выклік, чымся магчымасць»: дае спакусу перайсці ў фармат дыктатуры. Ён цалкам падтрымлівае праект Канстытуцыі Новай Беларусі, які дае прэзідэнту амаль такія ж паўнамоцтвы, як даюць прэзідэнтам Польшчы і Літвы.
У праекце Канстытуцыі апісаныя не ўсе аспекты працы прэзідэнта і парламенту, бо ў Канстытуцыю ўсяго не запішаш, але аўтары праекту ўжо распрацавалі праекты законаў аб прэзідэнту, урадзе і парламенце – які, дарэчы, прапануюць назваць Соймам.
,,
«Я разумею, што для многіх беларусаў слова „прэзідэнт“ – гэта сінонім слова „Лукашэнка“, – кажа Лябедзька. – Гэта больш псіхалагічная праблема, чымся прававая, бо той жа Лукашэнка быў прэзідэнтам толькі да 1996 года. З восені 1996-га ён аўтарытарны кіраўнік, а калі казаць пра сённяшнюю сітуацыю – я тут спасылаюся на тую ж Наталлю Эйсмант, Рыгора Азаронка, дый самога Лукашэнку – ён дыктатар».
Суразмоўцы прапануюць разглядзець такую форму кіравання, як у Літве і Польшчы, дзе прэзідэнты не кіруюць выканаўчай уладай (а тым больш усімі галінамі ўлады, як у Беларусі). Парламент у гэткіх сістэмах галоўны, ён фармуе палітычны парадак дня і вызначае, як жыве краіна, бо ёсць адзіным заканадаўчым органам (у цяперашняй Беларусі ж Лукашэнка выдае ўказы, роўныя ў сіле законам). Чуліцкая дапускае: можа, хай прэзідэнта выбірае парламент, як гэта робяць у Латвіі.
Цяпер у Беларусі грамадзяне галасуюць (ды галасы не лічацца) толькі за ніжнюю палату паводле мажарытарнай сістэмы: краіну дзеляць на 110 акругаў, і хто набраў найбольш галасоў на акрузе, той і становіцца дэпутатам. Падобная сістэма (з папраўкаю на тое, што галасы лічацца) у Злучаных Штатах, Канадзе, Аб’яднаным Каралеўстве, Індыі ды шэрагу іншых краінаў (пераважна – англамоўных, дзе яна завецца «first-past-the-post»).
Мінусам такой сістэмы часта называюць неадпаведнасць колькасці дэпутатаў і колькасці прыхільнікаў пэўных палітычных сілаў. Чальцы адной партыі могуць перамагчы на 80 % акругаў, хоць партыю падтрымлівае толькі 40 % выбарнікаў. І прыхільнікі дробных партыяў часта галасуюць «тактычна»: раз на акрузе найбольш шанцаў перамагчы ў кандыдатаў ад партыяў A і B, прыхільніку партыі C даводзіцца выбіраць, хто менш непрыемны ад A і B.
У бальшыні краінаў свету – прапарцыйная ці змяшаная сістэма. У прапарцыйнай, якую прыдумалі ў 1899 годзе ў Бельгіі, галасуюць за партыйныя спісы кандыдатаў, а мандаты размяркоўваюць адпаведна таму, як размеркаваліся між спісамі галасы з усёй краіны. Такія сістэмы ў Латвіі і Польшчы, такая ж была на выбарах у Каардынацыйную раду. Каб размеркаванне было яшчэ больш справядлівым, выбарнікам у некаторых краінах прапануюць не адзін голас, а некалькі з рознаю вагою. Такая сістэма будзе на наступных парламенцкіх выбарах ва Украіне. Некаторыя краіны, як Літва і Расея (другая – толькі намінальна), маюць змяшаныя сістэмы: частку дэпутатаў выбіраюць паводле прапарцыйнай, частку – паводле мажарытарнай сістэмы.
,,
«Праблема не ў сістэме галасавання, – перакананая Чуліцкая. – Праблема ў тым, што выбары не праводзяцца ў адпаведнасці з падставовымі прынцыпамі».
У кожнай сістэмы ёсць свае перавагі і хібы, спрэчка пра найлепшую сістэму адвечная, працягвае экспертка. Можна захаваць і мажарытарную схему, калі рэфармаваць партыйную сістэму. Ды пакуль у Беларусі прадугледжаныя выбары між персаналіямі, калі не важна, да якой партыі яна належаць, але і канкурэнцыі між партыямі і партыйнымі праграмамі няма (тым больш пасля забароны ўсіх апазіцыйных).
Чуліцкая і Лябедзька лічаць прапарцыйную сістэму лепшаю для Беларусі, бо пры ёй можна зрабіць парламент больш разнастайным, даць большай колькасці людзей прадстаўніцтва іхных інтарэсаў. Лябедзька дадае: было б добра даць выбарнікам права ўплываць на фармаванне партыйных спісаў.
Анатоль Лябедзька ў 1990 годзе, калі ўпершыню быў абраны ў Вярхоўны Савет. (Фота: з архіву суразмоўцы)
Але ж сам Лябедзька двойчы – у 1990 і 1995 гадах – прайшоў у парламент паводле мажарытарнай сістэмы. Чаму не любіць такой сістэму? Ён тлумачыць: галоўная хіба ў тым, што дэпутат можа распавядаць выбарнікам, што ён добры, хацеў зрабіць усім вялікія заробкі, але іншыя дэпутаты кепскія, не падтрымалі.
,,
«Калі мы фармуем парламент паводле прапарцыйных спісаў, мы адразу разумеем, хто нясе адказнасць, – даводзіць Лябедзька. – Калі туды ідзе партыя з праграмаю, то яна і нясе адказнасць за праграму.
Калі яна стварае кааліцыю з кімсьці, таксама зразумела, хто на бліжэйшыя 4–5 гадоў нясе адказнасць. І напрыканцы выбарніку лягчэй разабрацца».
Партыйную сістэму ў Беларусі разбуралі тры дзясяткі гадоў. Няцяжка ўявіць, што на першых дэмакратычных выбарах пасля змены ўлады паўзнікае шмат новых партыяў, што бальшыня выбарнікаў не будзе ведаць і паловы назваў, што партыі будуць між сабою сварыцца, што кааліцыі будуць пастаянна распадацца… Можа, лепш пакінуць мажарытарную хаця б на пераходны перыяд?
Чуліцкая кажа, што можна і пакінуць, але гэта падвышае рызыкі папулізму. Кандыдаты ў такой сістэме могуць «галасаваць сэрцам» і выбіраць больш радыкальную рыторыку, і пераможа партыя з найбольш прывабнаю рыторыкаю кандыдатаў, але не факт, што з найлепшымі для выбарнікаў кандыдатамі. Лепш зрабіць так, каб у парламенце было больш «адценняў» інтарэсаў – гэта больш канфліктная сістэма, але і больш кансэнсусная. Пры прапарцыйнай сістэме палітыкі вымушаныя знаходзіць нейкі кампраміс, каб не распускаць парламенту пры кожным тупіку.
Лябедзька мяркуе, што ў Беларусі ніколі не было дзейнай партыйнай сістэмы – была хіба протапартыйная. Пытанне, ці не варта зрабіць нейкі пераходны перыяд, паўстае натуральна. Але экспертыза распрацоўнікаў праекту Канстытуцыі паказала, што прапарцыйная сістэма найбольш распаўсюджаная і аптымальная, яе раілі і міжнародныя эксперты.
Каб было менш пытанняў, Лябедзька прапануе зрабіць нізкі прахадны бар’ер, як то 3 %, каб у Сойм трапілі прадстаўнікі розных групаў. Праблемы, упэўнены ён, будуць узнікаць толькі на самых першых свабодных выбарах, а далей партыйная сістэма будзе развівацца сама. І калі на тэлебачанні ды ў іншых медыях увесь час будуць выступаць прадстаўнікі партыяў, не будзе праблемы выбару партыі як «ката ў мяшку».
Цяпер у Беларусі трохпавярховая сістэма: 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняй палаты), якіх мусілі б выбіраць грамадзяне; 64 дэпутаты Савету Рэспублікі (верхняй палаты), якіх прызначаюць мясцовыя саветы; над імі Усебеларускі народны сход на 1200 дэлегатаў, якіх прызначаюць без адкрытых выбараў. Гэтую сістэму Лябедзька называе складанай, незразумелай і грувасткай, пры тым «аўтаномнай ад выбарнікаў».
А колькі трэба дэпутатаў і палатаў? У блізкіх да Беларусі краінаў паводле колькасці насельніцтва бывае па-рознаму: аднапалатныя парламенты ў Ізраілі (120 дэпутатаў), Гандурасе (128), Вугоршчыне (199), Партугаліі (230), Грэцыі (300), Швецыі (349); двухпалатныя ў Бельгіі (60 і 150), Аўстрыі (61 і 183), Швейцарыі (46 і 200), Чэхіі (81 і 200)…
Аптымальнай колькасці дэпутатаў няма, упэўненая Чуліцкая. Пэўная колькасць дэпутатаў у парламенце – проста вынік гістарычнага развіцця палітычнай сістэмы, розных падыходаў і кампрамісаў. Для Беларусі пытанне не ў канкрэтнай лічбе, а ў падпарадкаванні і адказнасці дэпутатаў перад выбарнікамі .
Двухпалатная сістэма, працягвае Чуліцкая, звычайна ўласцівая федэратыўным дзяржавам, дзе ёсць розныя суб’екты з вялікімі паўнамоцтвамі, таму пад прадстаўніцтва суб’ектаў звычайна вылучаюць верхнюю палату. Але ў Аб’яднаным Каралеўстве двухпалатны парламент склаўся з іншых прычынаў: верхняя палата, Палата лордаў, засталася ў спадчыну ад феадальнай сістэмы. У Беларусі ж другая палата была патрэбная Лукашэнку толькі як «падушка бяспекі» для легітымізацыі, кажа паліталагіня, а без аўтарытарызму прыдумаць прызначэнне для другой палаты ў Беларусі цяжка, дый без другой палаты будзе танней і хутчэй.
Фантастычны сцэнар размеркавання партыяў у аднапалатным 220-мясцовым парламенце. (Выява: Белсат)
Лябедзька за аднапалатны 220-мясцовы сойм, як у праекце Канстытуцыі Новай Беларусі. Калі пісалі праект, вызначылі сярэднюю колькасць дэпутатаў на душу насельніцтва па Еўраатлантычнай прасторы. Аднапалатны – бо Беларусь не мае нейкіх геаграфічных адметнасцяў і выразных палітычных рэгіёнаў.
У некаторых выпадках другая палата патрэбная, каб палепшыць заканадаўчы працэс і застрахавацца ад памылак ніжняй палаты, але Беларусі, лічыць Лябедзька, «па сілах» арганізаваць эфектыўны заканадаўчы працэс, а з адной палатай законы прымаюцца хутчэй. Да таго ж, «мы адсталі, у нас няма такога рэсурсу, як час».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (982 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.