навіны

«Падляшша прачнулася ў буфернай зоне». У Польшчы на мяжы з Беларуссю пачаў дзеяць адмысловы рэжым

Польскія памежнікі каля агароджы на мяжы з Беларуссю. (Фота: Straz_Graniczna / X.com)
Польскія памежнікі каля агароджы на мяжы з Беларуссю. (Фота: Straz_Graniczna / X.com)
podpis źródła zdjęcia

Яго ўвялі на 90 содняў.

У прымежных з Беларуссю рэгіёнах Польшчы пачала дзеяць буферная зона. Улады суседняй краіны ўвялі яе з увагі на агрэсіўныя паводзіны мігрантаў. У адмысловай зоне забаронена перабываць без дазволу.
Польскія памежнікі каля агароджы на мяжы з Беларуссю. (Фота: Straz_Graniczna / X.com)
Польскія памежнікі каля агароджы на мяжы з Беларуссю. (Фота: Straz_Graniczna / X.com)
Працягласць буфернай зоны ў Гайнаўскім і Беластоцкім раёнах – каля 60 кіламетраў. У яе не ўлучылі паселішчаў і турыстычных маршрутаў, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў як найменш абцяжарвалі жыхароў, турыстаў ды іншых суб’ектаў, якія вядуць прафесійную дзейнасць.
Шырыня забароненай зоны – 200 метраў, месцамі яна заходзіць углыб Польшчы на 2 кіламетры.
На гэтай тэрыторыі забараняецца прысутнасць старонніх асобаў. Робіцца гэта дзеля бяспекі польскіх памежнікаў, паліцыянтаў і вайскоўцаў, а таксама для абмежавання дзейнасці кантрабандысцкіх групаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.
Мапа з буфернай зонаю на польска-беларускай мяжы. (Крыніца: MZmihorski / X.com)
Мапа з буфернай зонаю на польска-беларускай мяжы. (Крыніца: MZmihorski / X.com)
Стварэнне буфернай зоны не прадугледжвае зменаў у працы памежных пунктаў у Тэрэспалі і Кукурыках – адзіных пераходах, што працуюць на беларуска-польскай мяжы.
Апошнім часам спробы замежнікаў трапіць у Польшчу ў абыход пункту пропуску ў Берасці зрабіліся больш агрэсіўнымі. У выніку нападу мігрантаў пацярпелі некалькі афіцэраў, адзін – 21-гадовы Матэўш Сітэк – атрымаў нажавыя раненні, быў шпіталізаваны і памёр 6 чэрвеня.
Варшава абвінавачвае афіцыйны Менск у спрыянні нерэгулярнай міграцыі. На карысць гэтага кажа той факт, што беларускія памежнікі ніяк не перашкаджаюць замежнікам, хаця такое мінанне мяжы лічыцца парушэннем і паводле законаў нашай краіны.
Пры гэтым Менск штораз наракае, што жорсткія еўрапейцы не пускаюць да сябе няшчасных мігрантаў, а толькі збіваюць іх і выціскаюць назад у Беларусь. Час ад часу лукашэнкаўскія сілавыя ведамствы паведамляюць пра выяўленне целаў замежнікаў у лясах у прымежных раёнах.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10