навіны

Суды за «здраду дзяржаве» над чыноўнікамі і брсмаўцамі. Навіны рэпрэсіяў 12 чэрвеня

Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» адсочвае навіны рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў за іх нязгоду з палітыкай рэжыму.

«Белсат» працягвае адсочваць навіны рэпрэсіяў у дачыненні беларусаў за іх нязгоду з палітыкай рэжыму, які захапіў уладу ў Беларусі.
Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Верагодна, двух топ-чыноўнікаў з Мінфіну і Мінтрансу судзяць за хабар і «здраду дзяржаве». Суд над Андрэем Івановым і Аляксандрам Карзюком у закрытым рэжыме пачаўся 27 траўня ў Менскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Сяргей Кацэр. Чарговае пасяджэнне па справе адбылося 12 чэрвеня сёння. Акрамя «атрымання хабару ў буйным і асабліва буйным памерах» (ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК) абодвух мужчын судзяць па ч. 2 арт. 356 КК («здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча»). Сутнасць абвінавачання невядомая.
21 чэрвеня ў Менгарсудзе пачнуць разглядаць справу ў дачыненні да Уладзіміра Цюхая. Былому функцыянеру БРСМ і Кампартыі інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве») і ч. 2 арт. 288 КК («Прымус асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці з ужываннем гвалту або знішчэннем маёмасці»). Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч. Раней Цюхай перашкаджаў сваякам палітвязняў прыходзіць на суды, ухваляў разгоны пратэстаў, а ў 2020-м дапамагаў сілавікам патруляваць вуліцы.
У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачаўся завочны суд над юрыстам, праваабаронцам і былым палітвязнем Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа супраць праваабаронцы ў фармаце спецыяльнага вядзення была пачатая ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў. Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. 21 ліпеня 2023 года ён выйшаў на волю і адразу з’ехаў з Беларусі.
12 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні працягнуўся судовы працэс над Ігарам Чудзілоўскім, Дзмітрыем Ляхам, Аляксеем Грэсем і Аляксандрам Клунейкам паводле ч.1 арт.342 КК. Слуханні пачаліся 31 траўня, суддзя – Уладзімір Пазняк.
У Магілёве за зламанае дрэўка сцяга мясцовага жыхара Дзмітрыя Пузікава асудзілі на паўгода пазбаўлення волі (і адправілі на прымусовае лячэнне). Такі прысуд 28 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёву вынесла суддзя Вольга Зарычнюк адправіў у заключэнне. Яго прызналі вінаватым у «здзеку з дзяржаўнага сцяга» (арт. 370 КК РБ). Магілёвец абскардзіў прысуд у Магілёўскі абласны суд. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 6 чэрвеня – суддзя Ірына Ланчава пастанавіла пакінуць прысуд у сіле.
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы жыхар Салігорску. Сілавікі таксама сцвярджаюць, што затрыманы быў адміністратарам мясцовага «экстрэмісцкага чату». Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што салігорац «затрыманы ў крымінальнай справе і яму пагражае 5 гадоў пазбаўлення волі».
За каментары ў падтрыманне Украіны і з крытыкай расейскіх вайскоўцаў жорстка затрыманы жыхар Магілёва. Відэа з затрыманнем мужчыны апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
11 чэрвеня пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч выдаў пастанову аб блакаванні сайту INeedhelpBy – ініцыятывы, якая дапамагала прадуктамі беларускім сем’ям, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. На думку пракурора, на партале публікаваліся «звесткі аб дыскрэдытацыі дзейнай улады і праваахоўных органаў, загадзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу «палітвязняў»». Такім чынам, існаванне сайта ініцыятывы, як лічыць Куліковіч, «супярэчыць нацыянальным інтарэсам». На падставе пастановы Куліковіча, Мінінфарм заблакаваў рэсурс.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10