навіны

Сотні аўтаў і содні чакання. Выезд з Беларусі ў ЕЗ застаецца пакутлівы

Памежны пераход у Тэрэспалі, Польшча. 11 чэрвеня 2024 года. (Фота: terespol / Telegram)
Памежны пераход у Тэрэспалі, Польшча. 11 чэрвеня 2024 года. (Фота: terespol / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Самы марудны пераход цяпер – «Беняконі – Шальчынінкай».

Паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі на 8:00, на чатырох пунктах пропуску на выезд у краіны ЕЗ назбіралася больш за 500 аўтаў. Падарожнікі сведчаць, што самы марудны пераход цяпер – «Беняконі – Шальчынінкай» паміж Беларуссю і Літвою: на мінанне мяжы спатрэбіліся содні.
Памежны пераход у Тэрэспалі, Польшча. 11 чэрвеня 2024 года. (Фота: terespol / Telegram)
Памежны пераход у Тэрэспалі, Польшча. 11 чэрвеня 2024 года. (Фота: terespol / Telegram)
Мінання мяжы ў Берасці, паводле Памежнага камітэту Беларусі на 6:00, чакаюць 230 аўтамабіляў. Пры гэтым чарга рушыцца даволі шпарка. Як пішуць у чатах, дзе падарожнікі дзеляцца інфармацыяй, на ўсё спатрэбіцца каля 8 гадзінаў.
З аўтобусамі на пункце «Варшаўскі мост – Тэрэспаль» крыху лепей: у чарзе цяпер іх 15, час чакання – 6-7 гадзінаў. Больш часу патрабуецца, каб заехаць у Беларусь:
Варшаўскі мост удзень 12 чэрвеня. (Фота: gpk.gov.by)
Калапс на мяжы з Польшчаю: 300 аўтаў у чарзе і перакрыты рух навіны


,,

«Польская мяжа – паўтары гадзіны, беларуская – 7,5! У аўтобусе былі ўкраінцы, іх вельмі доўга правяраюць, дый не ўсіх пусцілі».


У «Каменным Лозе» на выезд у Літву – 100 аўтаў. Тыя, хто ўначы мінуў мяжу, падлічылі, што чакалі каля 11 гадзінаў. Столькі ж, дарэчы, чакалі і аўтобусы, хаця цяпер, як паведамляюць беларускія памежнікі, чаргі няма. Пасажыры сцвярджаюць, што літоўскія службоўцы вельмі пільна даглядалі рэчы.
У «Беняконях» цяпер 120 легкавікоў, і тут самая цяжкая сітуацыя:


,,

«Прасоўваліся на 10–12 аўтаў за гадзіну. У выніку – роўна 24 гадзіны. З іх пяць проста стаялі на літоўскім кантролі і глядзелі на поўны ігнор памежнікаў».


Аўтобусаў тут у чарзе няма, уначы мяжу міналі ў сярэднім за 2,5 гадзіны. Прычым адныя пішуць, што дагляд быў паверхневы, толькі папрасілі выкінуць цыгарэты і пакідалі трохі харчоў, а іншыя сведчаць, што «торбаў не трэслі зусім».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Допыты на мяжы: што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне навіны
На пераходзе на беларуска-латышскай мяжы «Грыгароўшчына – Патэрніекі» аўтобусаў няма, затое легкавікоў – 110. Чарга пачала расці ўвечары. За ноч у ёй прасунуліся на палову, такім чынам, калі пускаць машыны працягнуць такімі тэмпамі, на мінанне мяжы спатрэбяцца содні.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10