навіны

Загінулі два байцы палка Каліноўскага

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Яны абаранялі Украіну на харкаўскім кірунку.

Два байцы палка Каліноўскага загінулі на Харкаўскім кірунку 9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
«Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны меліся забраць адзін з баявых разлікаў пасля сканчэння задачы, але натрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём», – піша прэс-служба палка.
Целы байцоў у тую ж ноч былі эвакуяваныя з месца трагедыі з дапамогай сумежных падраздзяленняў ЗСУ. Сярод іх параненых няма.
Асабістыя дадзеныя загінулых не распаўсюджваюцца дзеля бяспекі іхных сяброў і блізкіх, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі.
Развітанне з ваярамі будзе арганізаванае службай ваярскай дапамогі палка імя Каліноўскага.
«Пабрацімы выказваюць глыбокае спачуванне сем’ям і блізкім ваяроў», – піша полк Каліноўскага.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10