навіны

Прэзідэнты ЗША і Украіны падпісалі двухбаковае пагадненне аб бяспецы. Што ў ім

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на саміце «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: President.gov.ua)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на саміце «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: President.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Дамова скіраваная на тое, каб ЗША падтрымлівалі Украіну незалежна ад вынікаў выбараў.

На саміце «Вялікай сямёркі» ў Італіі 13 чэрвеня прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі пагадненне аб бяспецы на 10 гадоў. Поўнага тэксту пагаднення не публікавалі, але пра яго расказалі прэс-службы кіраўнікоў ЗША і Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на саміце «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: President.gov.ua)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на саміце «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: President.gov.ua)
Дамова не абяцае Украіне нейкіх канкрэтных паставак ці пазыкаў, але ў прэс-рэлізах бакі нагадваюць пра тое, што сёлета Кангрэс Злучаных Штатаў вылучыў 61 млрд долараў на дзеянні ў адказ на вайну ва Украіне. Акрамя таго, падчас саміту лідары «Вялікай сямёркі» пагадзіліся пазычыць Украіне прыблізна 50 млрд долараў да канца года – аплатай пазыкаў маюць зрабіцца замарожаныя расейскія актывы.
ЗША і Украіна называюць дамову ключавой часткай сувязі дзеля далучэння Украіны да Паўночнаатлантычнага альянсу – NATO. І ЗША заяўляюць, што не чакаюць самога моманту далучэння, каб узяць на сябе доўгатэрміновыя абавязкі ў бяспецы. Крыніцы «Reuters» кажуць, што дамова скіраваная на тое, каб будучыя адміністрацыі ЗША падтрымлівалі Украіну незалежна ад таго, хто пераможа на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах.


,,

«Сёння Злучаныя Штаты пасылаюць самы выразны сігнал: Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Украіны, які абараняе сваю свабоду і дэмакратыю. Украіна можа разлічваць на трываласць амерыканска-ўкраінскага партнёрства», – гаворыцца ў прэс-рэлізах абодвух бакоў.


У межах пагаднення ЗША абяцаюць працаваць з партнёрамі над узмацненнем здольнасці бараніцца цяпер і ў будучыні, бо бяспеку Украіны яны лічаць ключавой для бяспекі Еўропы і ЗША.
Пагадненне апісвае бачанне будучых Збройных сілаў Украіны як будучага ўдзельніка еўрапейскай бяспекі – то бок ЗСУ маюць дапамагаць Еўропе. ЗША абяцаюць падтрымліваць увесь спектр абаронных патрэбаў Украіны, пашыраць абмен выведнымі звесткамі, узмацняць аператыўную сувязь.
Таксама бакі пагадзіліся павялічваць здольнасці Украіны да барацьбы ў доўгатэрміновай перспектыве, умацоўваць вайскова-прамысловую базу Украіны, падтрымліваць яе эканамічнае аднаўленне і энергетычную бяспеку.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з лідарамі Еўразвязу і «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: Ursula von der Leyen / X)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з лідарамі Еўразвязу і «Вялікай сямёркі». Борга-Энняц’я, Італія. 13 чэрвеня 2024 года. (Фота: Ursula von der Leyen / X)
ЗША і Украіна дамовіліся паскорыць еўраатлантычную інтэграцыю шляхам правядзення ва Украіне дэмакратычных і эканамічных рэформаў, рэформаў інстытутаў бяспекі згодна з мэтамі ўступлення Украіны ў Еўразвяз і NATO.
Бакі хочуць дасягнуць справядлівага міру: з павагай да правоў Украіны, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці, згодна з міжнародным правам і ключавымі прынцыпамі Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, на падставе шырокага міжнароднага падтрымання, з прадугледжанай адказнасцю Расеі за яе дзеянні.
Злучаныя Штаты абяцаюць працягваць працу з шырокай кааліцыяй саюзнікаў і партнёраў, каб і надалей уводзіць санкцыі ў дачыненні Расейскай Федэрацыі, пакуль трывае яе агрэсія супраць Украіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / X)
Поспехі расейцаў пад Харкавам або ІПСА? Што адбываецца ва Украіне? навіны
Украіна ўжо мае 16 дамоваў аб бяспецы з іншымі краінамі, вядзе перамовы пра такія пагадненні з яшчэ 15. Дамова аб бяспецы між Украінай і Японіяй была падпісаная ў той жа дзень.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10