навіны

Міжнародная арганізацыя працы просіць пусціць лекараў да зняволеных прафсаюзных актывістаў

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і ягоны намеснік Сяргей Антусевіч у залі суда. Менск, снежань 2022 года. (Фота: БЕЛТА)
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і ягоны намеснік Сяргей Антусевіч у залі суда. Менск, снежань 2022 года. (Фота: БЕЛТА)
podpis źródła zdjęcia

Вызваліць палітвязняў заклікалі краіны G7.

Камітэт ужывання стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаў беларускія ўлады дазволіць незалежным лекарам доступ да зняволеных прафсаюзных актывістаў. Пра гэта гаварылася на адмысловым пасяджэнні ў рамках 112-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і ягоны намеснік Сяргей Антусевіч у залі суда. Менск, снежань 2022 года. (Фота: БЕЛТА)
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і ягоны намеснік Сяргей Антусевіч у залі суда. Менск, снежань 2022 года. (Фота: БЕЛТА)
Камітэт просіць улады Беларусі тэрмінова прыняць міжнародную гуманітарную місію, каб дазволіць незалежным лекарам наведаць усіх зняволеных актывістаў прафсаюзаў для ацэнкі іх здароўя і аказання дапамогі, а таксама прыняць трохбаковую місію МАП для ацэнкі сітуацыі і наведвання прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення.
Belsat
«Праз 5 гадоў турмы змяняецца свядомасць». Як дапамагчы былым вязням вярнуцца да жыцця на волі? навіны
Нагадаем, што лідары краінаў «Вялікай сямёркі» асудзілі саўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны і заклікалі беларускія ўлады вызваліць палітычных зняволеных. Яны таксама асудзілі заявы Расеі аб размяшчэнні ядравай зброі ў Беларусі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10