навіны

У расейскім Шабекіна ў выніку абстрэлу абваліўся пад'езд жылога дому

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Позна вечарам улады заявілі пра гібель двух чалавек, сем атрымалі раненні.

У расейскім горадзе Шабекіна, што знаходзіцца недалёка ад мяжы з Украінай, у выніку абстрэлу абваліўся пад’езд пяціпавярховага жылога дому. Хто вінаваты ў здарэнні, дакладна невядома.
У расейскім Шабекіна ў выніку абстрэлу абваліўся пад’езд жылога дому. (Фота: mchs_official / Telegram)
У расейскім Шабекіна ў выніку абстрэлу абваліўся пад’езд жылога дому. (Фота: mchs_official / Telegram)
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў выніку абстрэлу адбылося абвальванне падʼезда шматкватэрнага дома. Пяць асобаў атрымалі раненні.
Ратавальнікі цяпер працягваюць працаваць на месцы здарэння: пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.
Паводле Telegram-каналу «Пепел», у выніку абвалу падʼезду, імаверна, ёсць загінулыя.
Белгародскі Telegram-канал «Фонарь» сцвярджае, што загінулі 9 чалавек. Улады гэтыя звесткі не каментавалі.
Позна вечарам 14 чэрвеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РФ паведаміла, што пад заваламі знайшлі целы двух загінулых, мужчыны і жанчыны. А колькасць параненых вырасла да 7 асобаў.
Вядома, што Белгародская вобласць рэгулярна трапляе пад абстрэлы ЗСУ. Аднак дакладна невядома, што стала прычынай абвалу падʼезду жылога дому ў Шабекіна 14 чэрвеня.
Расейскі незалежны вайсковы эксперт Ян Матвееў у сваім Telegram-канале зазначае, што без відэа моманту выбуху складана нешта сцвярджаць. Ён нагадаў, што вядома пра дзясяткі выпадкаў, калі на Белгародскую вобласць падалі авіябомбы з расейскіх самалётаў, якія мусілі атакаваць Украіну.


Пра адзін з такіх выпадкаў шэраг расейскіх Telegram-каналаў паведамілі ў ноч на 14 чэрвеня.
Украінскі бок выбух у Шабекіна не каментаваў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10