навіны

У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў кінуўся мужчына з кіркаю

У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў напаў мужчына з кіркаю. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў напаў мужчына з кіркаю. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Паліцыя адкрыла агонь на паражэнне.

У нямецкім Гамбурзе мужчына з кіркаю напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча – Нідэрланды на «Еўра-2024». Пра гэта паведамляе «Bild».
У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў напаў мужчына з кіркаю. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
У Гамбурзе перад матчам «Еўра-2024» на заўзятараў напаў мужчына з кіркаю. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
Мужчына, узброены кіркай і кактэйлем Молатава, выйшаў з бару і пачаў пагражаць заўзятарам і паліцыянтам. Паліцыя выкарыстала пярцовы балончык, каб нейтралізаваць яго, а затым ужыла агнястрэльную зброю.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў спачатку зрабілі папераджальны стрэл, а потым прагучалі яшчэ некалькі, мужчына ўпаў на зямлю. Паведамляюць, што ён атрымаў раненне ў нагу і быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле выдання, пагрозы жыццю няма.
Якія былі матывы нападніка, невядома. Пакуль нішто не ўказвае на тое, што гэта было звязана з футболам, піша «Bild».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10