навіны

Латвійскі ўрад выдаткуе 10 мільёнаў еўраў на ўмацаванне мяжы

Будаўніцтва абарончых умацаванняў у Латвіі на мяжы з Беларуссю. (Фота: Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija)
Будаўніцтва абарончых умацаванняў у Латвіі на мяжы з Беларуссю. (Фота: Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija)
podpis źródła zdjęcia

Цягам пяці гадоў на гэта можа пайсці 303 мільёна еўраў.

На гэтым тыдні латвійскі ўрад плануе прыняць рашэнне аб вылучэнні Міністэрству абароны 10 мільёнаў еўраў для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Грошы збіраюцца выдаткаваць з рэзервовых фондаў бюджэту.
Будаўніцтва абарончых умацаванняў у Латвіі на мяжы з Беларуссю. (Фота: Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija)
Будаўніцтва абарончых умацаванняў у Латвіі на мяжы з Беларуссю. (Фота: Armīns Janiks, Aizsardzības ministrija)
План умацавання мяжы з Беларуссю быў зацверджаны латвійскім урадам у сакавіку 2024 года. Ён з’яўляецца часткай стварэння Балтыйскай лініі абароны і ўключае ў сябе ўзвядзенне абарончых пазіцыяў для салдат і ўмацаваных абарончых пазіцыяў, перашкодаў, супрацьтанкавых равоў, складоў боезапасаў і мін на працягу ўсёй мяжы з Беларуссю і Расеяй.
Першы этап плана ўзмацнення мяжы з Беларуссю плануецца завершыць у кастрычніку 2024 года. Цягам найбліжэйшых пяці гадоў на ўмацаванне мяжы будзе выдаткавана 303 мільёна еўраў.
Пачнуцца работы з раскопкі існуючых дарог для стварэння супрацьтанкавых равоў. Пазней у іх будуць пераабсталяваныя і меліяратыўныя канавы ўздоўж мяжы.
Таксама плануецца ўсталяванне розных тыпаў перашкодаў: супрацьтанкавых равоў, умацаваных бетоннымі блокамі і канструкцыямі, уключна з так званымі зубамі дракона і супрацьтанкавымі мінамі.
Размяшчэнне перашкодаў будзе прыстасавана да мясцовасці з выкарыстаннем натуральных перашкодаў: балотаў, лясоў і іншых прыродных аб’ектаў.
У памежнай зоне будуць створаныя сховы выбухоўкі, мін і інжынерных матэрыялаў для хуткага ўмацавання абарончых пазіцыяў. Плануецца распрацоўка планаў па падрыхтоўцы найважнейшых транспартавых артэрыяў – аўтамабільных дарог і чыгункі, мастоў – для хуткага і эфектыўнага перасячэння мяжы з мэтаю затрымкі магчымага прасоўвання праціўніка.
Польска-беларуская мяжа. (Фота: Wyborcza.pl)
Урад Польшчы выдзеліў больш за 2,5 мільярды долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй навіны
Як паведамляецца, нягледзячы на тое, што план разлічаны на пяць гадоў, агульнае ўмацаванне абароназдольнасці Латвіі будзе адбывацца цягам працяглага часу.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10