Ягораў не аддае ўлады, а Латушка яе хоча захапіць? Разбіраемся, што адбываецца ў КР
18.06.2024, 12:15
Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У Каардынацыйнай радзе выявіліся супярэчнасці паміж тымі, хто кіраваў ёй, і новаю большасцю.
12 чэрвеня адбылося першае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Ужо там выявіліся вялікія супярэчнасці паміж фракцыямі, якія засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на першых і пакуль адзіных выбарах. Месцамі дайшло нават да абвінавачванняў як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў імкненні яе ўзурпаваць. «Белсат» паразмаўляў з прадстаўнікамі розных сілаў, каб зразумець іх пазіцыю.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прамаўляе на Вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Першае паседжання Каардынацыйнай рады трэцяга склікання не абышлося без скандалу: прадстаўнікі некалькіх спісаў пакінулі пасяджэнне падчас прамовы Андрэя Ягорава, былога старшыні КР. За дэмаршам стаялі прадстаўнікі пяці з васьмі блокаў, абраных на гэтых выбарах: каманды Латушкі і руху «За свабоду», «Еўрапейскага выбару», «Незалежных беларусаў», «Волі» і «Хопіць баяцца» – разам 53 дэлегаты з 80, або дзве траціны (66 %). Прадстаўнікі гэтых сілаў тлумачылі свае дзеянні працэдурнымі парушэннямі з боку былога кіраўніцтва КР.
Супрацьстаянне затым перакінулася ў сацсеткі, дзе прадстаўнікі двух бакоў сталі абвінавачваць адзін аднаго як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў імкненні яе ўзурпаваць. Галоўнымі «ўзурпатарамі» называлі прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету – Паўла Латушку і Аліну Коўшык. У тым ліку таму, што дзейны рэгламент забараняе прадстаўнікам АПК быць дэлегатамі Каардынацыйнай рады. А іх палітычныя сілы – Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду» і «Еўрапейскі выбар» – сярод іншага якраз і імкнуцца змяніць рэгламент КР.
Адна з сілаў, якая не падтрымала дэмаршу, – фракцыя «Наша справа», што засядала яшчэ ў КР другога склікання. Як заявіў яе прадстаўнік Віталь Рымашэўскі, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, праца новага складу КР «пачалася ў традыцыі Каардынацыйнай рады мінулага склікання – з публічных спрэчак, скандалаў». Тым не менш, паводле яго, «няма пра што турбавацца», бо спрэчкі – гэта нармальна, хоць і ненармальныя абразы. Цяпер абмяркоўваюцца новыя правілы, паводле якіх будзе працаваць КР і абірацца яе кіраўніцтва.
«Змены з аднаго боку патрэбныя, бо мінулы склад абіраўся кааптацыяй ад грамадскіх арганізацыяў, а ў гэтым складзе грамадзяне Беларусі маглі прагаласаваць за тых асобаў, якія будуць прадстаўляць іх у Каардынацыйнай радзе. Безумоўна, пры гэтых зменах неабходна, каб захаваўся прынцып дэмакратыі: права большасці вырашаць і пры гэтым гарантаванае права меншасці быць прадстаўленаю», – заявіў прадстаўнік «Нашай справы».
Віталь Рымашэўскі падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Не як сваркі, а як нармальны палітычны працэс успрымае сітуацыю і Павел Латушка:
«Былая большасць з прызначанай Каардынацыйнай рады другога склікання прайграла выбары і фактычна перайшла ў апазіцыю. І адпаведным чынам, як апазіцыя, сябе паводзіць».
Рымашэўскі бачыць праблему ў тым, што каманда Латушкі прапануе абраць спікера і віцэ-спікера КР яшчэ да таго, як будзе створаны новы статут і будуць вызначаныя іх паўнамоцтвы. На думку палітыка, «гэта выглядае вельмі недэмакратычна, як жаданне проста займець пасаду».
Прадстаўнік «Нашай справы» адзначыў, што ў мінулым складзе Каардынацыйнай рады віцэ-спікерам станавіўся прадстаўнік меншасці – той, хто на выбарах спікера займаў другое месца. Імкненне новай большасці скасаваць гэта, на думку Рымашэўскага, ёсць крокам назад, бо «Каардынацыйная рада не ёсць сапраўдным парламентам, гэта пляцоўка для кансалідацыі дэмакратычных сілаў». Ён спадзяецца, што кааліцыя на чале з Латушкам адмовіцца ад планаў змяніць усю сістэму і не будзе «займаць усе пасады, усе камісіі, усе працоўныя групы». Інакш іншыя дэлегаты не змогуць рэалізоўваць сваіх ідэяў у КР.
Каментуючы абвінавачванні ў тым, што Латушка і Коўшык хочуць заняць пасады спікера і віцэ-спікера КР, Рымашэўскі заявіў, што гэта б выглядала «дзіўна» ў выпадку, калі б яны захоўвалі свае пасады і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце:
«Пытанне, па-першае, у тым, наколькі справіцца адзін чалавек і з тым, і з другім, і з трэцім. А па-другое, канцэнтрацыя максімальнай колькасці паўнамоцтваў на розных пляцоўках у адных руках выглядае сапраўды аўтарытарна».
Аліна Коўшык, прадстаўніца ў справе нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 лютага 2024 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
І хоць сам бы галасаваў супраць гэтага, сумяшчэнне Латушкам пасадаў у АПК і спікера КР, на думку палітыка, не ёсць крытычным, бо «так вырашыць большасць».
Больш рашуча супраць «канцэнтрацыі ўлады ў адных руках» выступае фракцыя «Беларусы» (Блок Ягорава – Пракоп’ева).
«Каардынацыйная рада даволі шчыльна павінна ўзаемадзейнічаць з Пераходным кабінетам, у тым ліку заслухоўваць справаздачу, выносіць імпічмент, прапаноўваць нейкія рэчы для абмеркавання, абмяркоўваць кандыдатуры чальцоў Пераходнага кабінету. І калі чальцы Пераходнага кабінету робяцца спікерам, віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады, атрымліваецца, што яны будуць выслухоўваць сваю ўласную справаздачу. Гэта дрэнна», – заявіў спікер гэтай палітычнай сілы Андрэй Кушняроў.
Таксама фракцыя «Беларусы» не падтрымлівае скасавання дзейнага статуту і прыняцця рашэнняў простаю большасцю супраць дзейных дзвюх трацінаў галасоў. Цяперашняя практыка, паводле Кушнярова, прымушае больш дамаўляцца з іншымі палітычнымі сіламі, у выніку чаго «фінальнае рашэнне спрыяе большай праяве адзінства». У выпадку ж галасавання простаю большасцю (41 дэлегат з 80) меркаванне меншых фракцыяў улічвацца не будзе.
«У нас ужо ёсць вертыкаль у Беларусі, мы не жадаем яе ствараць яшчэ і ў дыяспары», – сказаў спікер «Беларусаў».
Аднак Кушняроў прызнаў важнасць меркаванняў тых, хто на выбарах у Каардынацыйную раду прагаласаваў за палітычныя сілы Латушкі і Коўшык, ведаючы, што яны займаюць пасады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Таму фракцыя «Беларусы» гатовая да перамоваў, каб «шукаць нейкае выйсце». Але супрацьлеглы бок, адзначыў Кушняроў, да перамоваў не гатовы і збіраецца «прымусіць» меншасць прыняць сваю пазіцыю. Замарожванне дзеяння статуту, на ягоную думку, прывядзе да анархіі.
Андрей Кушнеров, бывший доброволец, Андрэй Кушняроў, былы добраахвотнік (Фота: Белсат)
Спікер «Беларусаў» прызнаў, што ні блок Латушкі, ні блок «Еўрапейскі выбар», куды ўваходзіць Коўшык, нават разам не маюць большасці ў 50 % галасоў. Для гэтага ім трэба дамаўляцца з яшчэ адною сілаю. Тым не менш прадстаўнік блоку Ягорава – Пракоп’ева мяркуе, што зрабіць гэта – «дастаткова простая гісторыя». А ў выніку рэшта фракцыяў «рызыкуе быць непачутымі». Гэта, паводле Кушнярова, павінны ўлічваць і тыя фракцыі, якія цяпер падтрымліваюць дзеянні каманды Латушкі:
,,
«Цяпер яны ўмоўна супраць Ягорава кааперуюцца. Але што будзе, калі ў іх узнікнуць у выніку рознагалоссі?»
На думку Кушнярова, важна «мець нейкі механізм, які дазволіць фракцыям і групам з супрацьлеглымі меркаваннямі знаходзіць агульны назоўнік, не быць праціснутымі большасцю, а мець пляцоўку, дзе ёсць механізм для дамовы».
Сам Латушка нязгодны з заявамі пра ўзурпацыю ўлады, «бо выбары для таго і існуюць, каб большасць магла мець прыярытэт у рэалізацыі сваёй праграмы». Ён адзначыў, што рэгламент мінулай КР таксама прапісвала большасць, «таму і большасць сённяшняя мая права ўносіць адпаведныя змены», у тым ліку змяняць статут і прыпыняць дзеянне рэгламенту.
Латушка падкрэсліў, што і раней выступаў супраць «схематозаў», калі прапаноўвалася не толькі абіраць чальцоў КР на выбарах, але і прызначаць іх частку, або абіраць дэлегатаў з дапамогаю не аднаго, а трох галасоў: «Мы не прыдумляем ніякіх патаемных схемаў, мы дзеім адкрыта і празрыста». А вось дзейная сістэма абрання спікера і віцэ-спікера з дапамогаю рэйтынгавага галасавання, паводле яго, дазваляе быць «абранаму каму заўгодна», а не прадстаўніку большасці, якая перамагла ў выбарах:
,,
«Які сэнс браць удзел у выбарах, які сэнс у выбарах перамагаць, калі пазней той, хто фармуе большасць, не акрэслівае палітыкі гэтага органу? Гэта проста не мае ніякага сэнсу»Латушка.
Латушка заявіў, што практыка, калі сіла, якая перамагла ў парламенцкіх выбарах, фармуе ўрад, характэрная для шмат якіх еўрапейскіх краінаў, у тым ліку суседніх Польшчы і Літвы. І там дэпутаты парламенту не пазбаўляюцца мандату, хоць і робяцца міністрамі ды нават прэм’ер-міністрамі.
Паводле палітыка, такая практыка «стварае механізм хуткага эфектыўнага дзеяння і рэалізацыі мэтаў, якія паставілі перад сабою партыі, якія перамаглі». Ён выступае за тое, каб чальцы АПК маглі захоўваць за сабою дэпутацкія мандаты і быць чальцамі кабінету. Пры гэтым ён падкрэсліў недапушчальнасць сумяшчэння адначасова пазіцыяў спікера, віцэ-спікера, старшыняў сталых камісіяў з пасадамі ў кабінеце.
Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Для абароны інтарэсаў меншасці Латушка прапанаваў увесці пасаду другога віцэ-спікера, замацаваную за прадстаўніком меншасці. Тое ж датычыць пасадаў намеснікаў старшыняў працоўных камісіяў. Ён таксама лічыць вартым прапісаць справаздачнасць АПК перад КР менавіта на запыт меншасці.
Кушняроў мяркуе, што стварэнне «з нуля» статуту КР можа зацягнуць пачатак ёю нармальнай працы, а сваркі вакол гэтага – адбіць цікавасць да дзейнасці Каардынацыйнай рады як у беларусаў, так і ў дэлегатаў, пагатоў ніхто з іх за сваю дзейнасць не атрымлівае заробкаў, і яны займаюцца фактычна валанцёрствам. Рэальная ж праца КР, паводле яго, пачнецца з утварэннем працоўных камісіяў, якія зоймуцца ў тым ліку пытаннямі палітычных вязняў, добраахвотнікаў, дыяспары:
«Чым хутчэй урэгулююцца пытанні са статутам, то бок, калі мы не будзем перапісваць усяго нанова, то гэта пачнецца літаральна праз некалькі тыдняў. Калі будзе перапісвацца, то, відаць, праз некалькі месяцаў».
Рымашэўскі таксама спадзяецца, што працэдурныя пытанні будуць вырашаныя як найхутчэй – цягам найбліжэйшых некалькіх тыдняў. Ён адзначыў, што мінулы склад КР прымаў свой статут тры месяцы, «і гэта абсалютна неадэкватныя тэрміны». Можна паралельна ствараць працоўныя групы, абіраць кіроўныя органы і ўносіць праўкі ў статут, і «адначасова рабіць працу, неабходную для беларусаў у Беларусі».
У сваю чаргу Латушка падкрэсліў, што сённяшняя сітуацыя ў КР дапаможа беларусам набыць пэўны парламенцкі досвед. Пагатоў у дэмакратычным парламенце спрэчкі будуць заўсёды – «гэта натуральна».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.