«Не вельмі дасведчаны ў электронных кабінетах». Дэпартаванаму з Польшчы беларусу яшчэ летась загадалі пакінуць краіну
18.06.2024, 06:30
Дзмітрый Смактуновіч на мосце праз раку Буг на беларуска-польскай мяжы. (Фота: gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Драма сям’і, падзеленай дзяржаўнаю мяжою.
Беларускага грамадзяніна Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня дэпартавалі на радзіму, і на наступны дзень, паводле Памежнай аховы Польшчы, ён пешкі спрабаваў вярнуцца ў суседнюю краіну, але яго не пусцілі. Ягоная жонка сцвярджае, што мужа выслалі ў Беларусь праз тое, што Літва анулявала ВНЖ, а сям’я пра гэта не ведала. Аднак, як стала вядома «Белсату», польскія ўлады яшчэ ў красавіку летась абавязалі спадара Дзмітрыя пакінуць краіну.
Дзмітрый Смактуновіч на мосце праз раку Буг на беларуска-польскай мяжы. (Фота: gpk.gov.by)
Беларуса выправадзілі з Польшчы і не пускаюць назад, ён стаіць на мосце паміж пунктамі пропуску «Варшаўскі мост» і «Тэрэспаль», польскія службоўцы перакрылі дарогу і цалкам спынілі рух – такія паведамленні з’явіліся ў медыях 12 чэрвеня.
Дзмітрый Смактуновіч «здаўся» беларускім памежнікам, калі палякі, паводле ягонай жонкі, прывезлі балоны са слезацечным газам. На беларускім баку з мужчынам паразмаўлялі працаўнікі дзяржаўных медыяў, на гэтым ягоныя прыгоды нібыта скончыліся. Жонка Наталля паведаміла «Белсату», што сужэнец на волі, яго не затрымлівалі і не дапытвалі:
,,
«Нічога такога пакуль не было. Ніхто за ім не сочыць. Думаем, што нам рабіць далей. Нейкі ланцужок нешанцавання».
Дык чаму Польшча дэпартавала беларуса?
Паводле версіі жонкі, у мужа быў від на жыхарства ў Літве з тэрмінам дзеяння да 12 траўня 2024 года і за некалькі дзён да гэтай даты сужэнцы накіравалі поштаю дакументы на легалізацыю ў Польшчы, дзе сям’я жыве з леташняга сакавіка. Перабыванне ў Польшчы цалкам законнае з таго моманту, як міграцыйная ўправа атрымлівае дакументы.
Пры гэтым 11 чэрвеня, калі Дзмітрыя спынілі ў Беластоку і спраўдзілі дакументы, высветлілася, што літоўскі ВНЖ быў ануляваны яшчэ ў траўні летась, сцвярджае ў размове з «Белсатам» Наталля. Жанчына кажа, што сужэнцы пра гэта не ведалі, бо не атрымалі паведамлення ні ад міграцыйнай службы Літвы, ні ад працадаўцы – ані праз тэлефон, ані на электронную пошту. У адмысловай сістэме MIGRIS, дзе прыходзяць паведамленні, Дзмітрый не рэгістраваўся:
,,
«Ён не вельмі дасведчаны ў гэтых электронных кабінетах, я яму дапамагаю. Ён нідзе нічога не заводзіў, ніякіх кабінетаў, я гэта ведаю дакладна. ВНЖ рабіла фірма, ён прыязджаў з дакументамі, куды яму казалі. Сам ён дакладна нідзе не рэгістраваўся. Калі б нас папярэдзілі, мы б пачалі прымаць нейкія захады».
У Дэпартаменце міграцыі Літвы на запыт «Белсату» адказалі, што не ведаць пра ануляванне ВНЖ «амаль немагчыма»:
,,
«Пры ануляванні віду на жыхарства інфармацыя і пастанова накіроўваюцца ў асабовы кабінет у сістэме MIGRIS і працадаўцу, калі ВНЖ выдадзены на падставе працы. Асоба інфармуецца наконт права на судовае абскарджанне. Не ведаць пра тое, што ВНЖ ануляваны, амаль немагчыма. Калі працадаўца атрымлівае інфармацыю пра ануляванне ВНЖ працаўніка, ён касуе працоўную дамову».
З якой прычыны быў ануляваны ВНЖ спадара Дзмітрыя, у Дэпартаменце міграцыі не ўдакладнілі. Наталля ўпэўненая, што Літва скасавала від на жыхарства мужу падчас «кампаніі адносна беларусаў, якія хоць неяк мелі дачыненне да структураў МУС, да ўзброеных сілаў». Паводле жанчыны, у 2003 годзе муж працаваў дзяжурным у папраўчай калоніі.
Арганізацыя «BYPOL» пры гэтым сцвярджае, што Дзмітрый раней працаваў цывільным спецыялістам – кантралёрам у пазаведамаснай ахове. Акрамя таго, паводле ініцыятывы, у базе «Беспарадкі» на 2021 год яго не было, таксама не выявілі інфармацыі пра ягоны ўдзел у пратэстах ці ў напісанні негатыўных каментароў у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Важную ролю ў лёсе Смактуновіча адыграла гісторыя з мігрантамі. У красавіку летась беларус знайшоў падпрацоўку «недзе ў адным з чатаў» і пагадзіўся падвезці людзей.
«Тое, што гэта нелегальна, ён не ведаў на той момант, бо абвестка так мудрагеліста гучала, што трэба падвезці людзей і, маўляў, гэта трэба тэрмінова», – казала раней Наталля.
Машыну Дзмітрыя з пасажырамі, якія аказаліся парушальнікамі мяжы, спынілі, ён стаў фігурантам крымінальнай справы. І ў дзень затрымання, 16 красавіка 2023 года, кіраўнік управы Памежнай аховы ў Белавежы падпісаў пастанову (па-польску – decyzja o zobowiązaniu cudzoziemca do powrotu) з «неадкладным набыццём моцы», абавязаўшы Дзмітрыя выехаць з тэрыторыі Польшчы.
Адначасова з увагі на судовы разбор беларускаму грамадзяніну забаранілі пакідаць тэрыторыю краіны, у яго забралі пашпарт.
«Дзве пастановы, што супярэчаць адна адной», – сказала на гэта Наталля Смактуновіч. З якой дакладна прычыны памежная служба тады абавязала Дзмітрыя з’ехаць з Польшчы, жанчына не патлумачыла, але прызнала, што «гэта калі гісторыя з мігрантамі здарылася».
Гэтую падпрацоўку, што, як можна меркаваць, стала для беларуса фатальнай, Дзмітрый знайшоў, калі літоўская фірма, дзе ён працаваў дальнабойнікам, не выклікала яго з адпачынку, апавяла Наталля «Белсату»:
«У яго быў адпачынак, і праз два месяцы ён чакаў выкліку на працу. Аднак пазваніў дырэктар і сказаў, што пакуль кепска з замовамі, але «будзьце на сувязі, найбліжэйшым часам вас набяру, паедзеце на працу зноў». І што рабіць?»
У транспартавай фірмы, дзе працаваў Смактуновіч, іншая версія. Працаўніца кампаніі сказала «Белсату», што тым часам ён насамрэч быў у адпачынку, аднак сам не з’явіўся, калі яго паклікалі:
,,
«Ён быў патрэбны на працы, але на працу ён не прыехаў. Казалі, што ў яго нейкія нядобрыя справы былі ў Польшчы, нешта ён там нарабіў, з Польшчы не выпускаюць, штраф трэба плаціць, ён яшчэ грошы ў нас прасіў. Было незразумела, ці прыедзе ён наогул, і мы скасавалі працоўную дамову».
Суразмоўца «Белсату» растлумачыла, што ў выпадку касавання працоўнай дамовы міграцыйная служба аўтаматычна атрымоўвае інфармацыю пра гэта, а ВНЖ, выдадзены на падставе працы, анулюецца. Такім чынам, калі гэтая версія слушная, від на жыхарства Дзмітрыя перастаў дзеяць, бо ён страціў працу. Гэта здарылася зімой – увесну летась, дакладнай даты нашая суразмоўца не ўспомніла.
«Ён прыйшоў да нас з рэкамендацыяй. Нармальна працаваў, на яго не скардзіліся, нічога такога не было», – адзначыла працаўніца кампаніі. Яна таксама згадала, як Дзмітрый рэагаваў на вайну ва Украіне:
,,
«Як вайна пачалася, ён пачаў шукаць магчымасці, каб сям’ю вывезці з Беларусі. Вайна яго вельмі раззлавала».
Наталля Смактуновіч, зрэшты, заявіла «Белсату», што мужа «ніхто не звальняў» і, адпаведна, не інфармаваў яго пра гэта:
,,
«Яго ніхто не звальняў, яго проста не выклікалі на працу пасля адпачынку. Яму нават аванс перавялі тады. Усё выглядала так, быццам яму яшчэ пазвоняць і паклічуць на працу».
У транспартавай кампаніі пры гэтым сцвярджаюць, што паведамілі Дзмітрыю пра звальненне: «А як іначай?»
Справа аб перавозе мігрантаў скончылася для Дзмітрыя штрафам на 6 тысячаў злотых (каля 1,5 тысячы долараў у пераліку). Падчас следства і судовага разбору ён, як запэўнівае жонка, легальна працаваў таксістам:
«Яго шмат разоў спынялі, спраўджвалі дакументы і спакойна адпускалі. З літоўскім ВНЖ мы зрабілі яму PESEL (падатковы нумар), meldunek (прапіску), дазвол на працу ў таксоўцы, ён плаціў падаткі, рабіў унёскі ў ZUS (Установу сацыяльнага страхавання)».
Наталля сцвярджае, што літоўскі ВНЖ не выклікаў падазрэнняў у праваахоўнікаў і падчас следства, калі спраўджвалі ўсе дакументы.
Пакуль пашпарт ляжаў у пракуратуры, Дзмітрый не мог падацца на міжнародную абарону або пачаць працэдуру легалізацыі ў Польшчы, наракае Наталля. Як суд вынес вырак і пашпарт вярнулі ўладальніку, сужэнцы сабралі ўсе дакументы, каб атрымаць дазвол на жыхарства ў Польшчы.
Дзмітрый Смактуновіч на нейтральнай паласе. (Фота: жонка Дзмітрыя Наталля)
Жанчына перадала карэспандэнту «Белсату» фотакопію пратаколу затрымання мужа 11 чэрвеня. Менавіта з гэтага дакументу вынікае, што Дзмітрыя затрымалі з увагі на леташняе патрабаванне выехаць з Польшчы, якое не было выкананае.
У пратаколе таксама пазначана, што грамадзянін ведае прычыну затрымання, просіць праінфармаваць пра затрыманне жонку Наталлю і беларускае пасольства і не патрабуе адваката.
Як напісана ў дакуменце, жонцы неўзабаве паведамілі пра сітуацыю, а «некалькі спробаў звязацца з беларускім консулам у Польшчы аказаліся беспаспяховымі».
Наталля Смактуновіч упэўненая: мужа выправадзілі з Польшчы, бо Літва ўнесла яго ў «спіс нядобранадзейных», і ў пацверджанне гэтай тэзы даслала фота аднаго з дакументаў, што атрымаў Дзмітрый перад дэпартацыяй. Аднак гэта толькі даведка аб выняцці дакументу (zaświadczenie o zatrzymaniu dokumentu), якая сведчыць, што польскія службоўцы забралі ў грамадзяніна літоўскі ВНЖ на патрабаванне ўладаў Літвы – адпаведную інфармацыю (імаверна, пра ануляванне дазволу на жыхарства) залучылі ў адзіную інфармацыйную сістэму шэнгенскай прасторы.
У Дэпартаменце міграцыі Літвы «Белсату» пацвердзілі, што інфармацыю, якую яны перадаюць, бачаць у гэтай базе ўсе шэнгенскія краіны, у тым ліку Польшча:
«Часам Літва дзеліцца такой інфармацыяй у асобных выпадках, калі гэта неабходна для расследавання».
Наталля Смактуновіч не адказала на пытанні, ці атрымаў Дзмітрый за перавоз мігрантаў абавязанне пакінуць Польшчу і ці спрабавалі сужэнцы абскардзіць выдадзеную яшчэ летась адпаведную пастанову. Жанчына выдаліла ў мэсэнджары ліставанне з карэспандэнтам «Белсату».
Паводле Наталлі, муж непасрэдна перад дэпартацыяй і ўжо потым, калі «прарываўся» у Польшчу праз Тэрэспаль, прасіў міжнароднай абароны, аднак атрымаў адмову.
Дзмітрый Смактуновіч на мосце праз раку Буг. (Фота: terespol / Telegram)
«Белсат» накіраваў запыты ў Надбужанскі і Падляскі аддзелы Памежнай аховы, што кіруюць управамі ў Тэрэспалі і Белавежы, з пытаннямі, з якой прычыны ў 2023 годзе Смактуновіча абавязалі пакінуць Польшчу, ці абскарджваў ён гэтую пастанову, ці прасіў міжнароднай абароны і чаму, калі прасіў, яму не дазволілі падаць адпаведную заяву.
Уся гэтая гісторыя прывяла да таго, што Наталля з траімі дзецьмі засталася ў Польшчы адна. Дзмітрый напісаў у польскую амбасаду ў Менску хадайніцтва з просьбаю «разгледзець ягоную сітуацыю». «Хочам разабрацца, хто вінаваты», – сказала Наталля.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.