Міжнародная супольнасць прымае рэзалюцыі, а Расея не збіраецца іх выконваць.
У фінальным камюніке саміту міру, які адбыўся ў Швейцарыі 16–17 чэрвеня, было закранутае пытанне ядравай бяспекі Украіны. Сярод іншага было падкрэслена, што Запарожская АЭС, як і іншыя ўкраінскія атамныя станцыі і ўстаноўкі, мусіць працаваць пад поўным суверэнным кантролем Украіны. Што гэта азначае, калі ўлічваць, што станцыя месціцца на акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі, і якія пагрозы цяпер ёсць на ЗАЭС?
Запарожская атамная станцыя. 29 сакавіка 2023 года. (Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum)
«Украінскія атамныя электрастанцыі і ўстаноўкі, у тым ліку Запарожская АЭС, мусяць працаваць бяспечна і надзейна, пад поўным суверэнным кантролем Украіны, у адпаведнасці з прынцыпамі МАгАтЭ і пад яго назіраннем», – так гучыць фармулёўка камюніке, прынятая на саміце міру ў Швейцарыі.
Гэта далёка не першая заява, зробленая на высокім узроўні. Паводле сузаснавальніцы грамадскай арганізацыі «Антыкрызісны экспертны ядравы цэнтр Украіны» Вольгі Кашарнай, пра недапушчальнасць акупацыі ядравых аб’ектаў на тэрыторыі Украіны гаварылася таксама ў рэзалюцыі, ухваленай Генеральнай канферэнцыяй МАгАтЭ ў верасні 2023 года. У ёй патрабавалася неадкладна вярнуць ЗАЭС пад поўны кантроль Украіны.
Акрамя таго, былі выпушчаныя яшчэ чатыры рэзалюцыі рады кіраўнікоў МАгАтЭ, апошняя – у сакавіку 2024 года, у якіх таксама гучалі патрабаванні тэрміновага вываду расейскіх вайскоўцаў і іншага персаналу з Запарожскай АЭС і вяртання яе пад украінскі кантроль. Адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і захопу ЗАЭС расейскімі войскамі з магутнай рэзалюцыяй выступіла Генасамблея ААН.
Але ў адрозненне ад папярэдніх рэзалюцыяў, якія рабіліся на ўзроўні прадстаўнікоў розных краінаў у той ці іншай арганізацыі (МАгАтЭ ці ААН), камюніке па выніках саміту міру было зробленае ад імя першых асобаў вялікай колькасці дзяржаваў.
На думку Вольгі Кашарнай, гэтая заява мае ўжо зусім іншую вагу, асабліва ў рамках інфармацыйнай вайны, што актыўна вядзецца паміж Захадам і Расеяй. Пры гэтым, адзначыла суразмоўца «Белсату», у камюніке былі ўключаныя менавіта тыя пункты, паводле якіх можна было дасягнуць кансэнсусу.
Тым часам Расея, падкрэслівае экспертка, не выконвае ніякіх рэзалюцыяў. Як не выконвае і міжнароднай канвенцыі аб супрацьдзеянні актам ядравага тэрарызму, якую яна ў свой час ініцыявала і для якой была аўтарам першага праекту.
,,
«Там ёсць артыкул другі, дзе ўсё, што яна [Расея] зрабіла на тэрыторыі Украіны адносна ядравых аб’ектаў, – гэта злачынствы: правілы вядзення вайны, што нельга абстрэльваць АЭС і гэтак далей. То бок яна не выконвае нічога», – падкрэслівае Вольга Кашарная.
Ці збіралася Расея выконваць канвенцыі, захопліваючы Запарожскую АЭС, пытанне адкрытае. Асабліва ў святле таго, што захоп станцыі мог быць асобным праектам для Расеі, які планаваўся мэтанакіравана і з дапамогай якога яна хацела дасягнуць некалькіх мэтаў. Адна з іх, піша «The Insider», гэта атрыманне інфармацыі пра тэхналогіі выкарыстання амерыканскага ядравага паліва «Westinghouse» і аўтаматыкі станцыі. Паводле працаўнікоў АЭС, якія размаўлялі з выданнем, расейцы маглі спрабаваць вывезці новыя зборкі ядравага паліва або крытычна важнае абсталяванне, як гэта было зробленае падчас захопу Чарнобыльскай АЭС.
Яшчэ адной мэтай было перападключэнне станцыі да расейскай энергасістэмы і забеспячэнне энергадэфіцытнага Крыму, анексаванага яшчэ ў 2014 годзе. Праўда, дзеля таго каб «адвязаць» ЗАЭС ад энергасістэмы Украіны, Расея пачала мэтанакіравана знішчаць лініі электраперадачы, што звязваюць станцыю з украінскай энергасістэмай.
Захопленая 3 сакавіка 2022 года, на самым пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Запарожская АЭС адразу ж стала прадметам шантажу з боку Расеі. У адрозненне ад выведзенай з эксплуатацыі Чарнобыльскай станцыі, таксама захопленай расейскімі войскамі, ЗАЭС забяспечвала больш за 20 % ад аб’ёму ўкраінскай электраэнергіі. Запарожская АЭС лічыцца адною з найбуйнейшых у Еўропе і ўваходзіць у дзясятку найбольш магутных атамных станцыяў свету.
Адразу пасля захопу станцыі ўкраінскі «Энергаатам», адказны за яе эксплуатацыю, пастанавіў спыніць два з шасці рэактараў. На дадзены момант усе шэсць блокаў застаюцца ў стадыі «халоднага спынення» – гэта бяспечны стан рэактару, калі ён заглушаны пры нізкім ціску і нізкай тэмпературы ахаладжальнай вады.
Што ж да планаў Расеі, то, паводле інфармацыі Каралеўскага аб’яднанага інстытуту абаронных даследаванняў, украінскія атамныя станцыі пасля захопу мусілі выкарыстоўвацца ў якасці базаў для расейскіх войскаў і іх абсталявання. Расейскае камандаванне мела намер пасля атрымання поўнага кантролю над станцыямі здабыць рычагі для рэгулявання эканомікі Украіны і выкарыстоўваць АЭС у якасці шантажу еўрапейскіх краінаў для стрымлівання наўпроставага або ўскоснага ўмяшання ў вайну.
За час акупацыі Запарожская АЭС неаднойчы трапляла пад абстрэлы. Паведамленні пра гэта былі дастаткова рэгулярнымі, пачынаючы з сакавіка 2022 года. Пры гэтым Расея і Украіна абвінавачваюць адна адну ў здзяйсненні такіх нападаў.
На пачатку жніўня 2022 года кіраўнік МАгАтЭ Рафаэль Гросі папярэдзіў, што найбуйнейшая ў Еўропе атамная станцыя «поўнасцю выйшла з-пад кантролю». Ён заклікаў Расею і Украіну дазволіць наведванне станцыі экспертамі МАгАтЭ для таго, каб стабілізаваць сітуацыю і пазбегчы ядравай катастрофы. Да заклікаў Гросі далучыўся таксама генеральны сакратар ААН, пасля чаго Уладзімір Пуцін даў дазвол наведаць станцыю прадстаўнікам ААН з мэтай інспекцыі.
Генеральны дырэктар МАгАтЭ Рафаэль Гросі наведвае Запарожскую АЭС падчас свайго візіту ва Украіну 15 чэрвеня 2023 года. (Фота: ABACA / Abaca Press / Forum)
Падчас інспекцыі не абышлося без інцыдэнтаў: за некалькі гадзінаў да візіту «Энергаатам» заявіў пра абстрэл ЗАЭС расейскімі войскамі, у выніку чаго быў спынены пяты блок станцыі.
У заключэнні экспертнай камісіі, апублікаваным 6 верасня 2022 года, гаварылася пра тое, што на ЗАЭС парушаныя ўсе «сем неад’емных кампанентаў ядравай бяспекі»: фізічная цэласць станцыі, дзеяздольнасць сістэмаў бяспекі, прымальныя ўмовы для працы работнікаў станцыі, падача электраэнергіі з вонкавых крыніц, сістэма забеспячэння, планавы радыяцыйны маніторынг і выкананне аварыйных захадаў, а таксама сувязь з рэгулятарамі.
Напрыканцы верасня 2022 года паміж Расеяй і Украінай пачаліся перамовы аб стварэнні вакол ЗАЭС дэмілітарызаванай зоны. Аднак праз паўгода яны, як адзначыў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка, «зайшлі ў тупік».
30 верасня 2022 года Расея заявіла пра анексію Запарожскай вобласці, а ўжо 5 кастрычніка Уладзімір Пуцін даў расейскаму ўраду загад перападключыць станцыю да расейскай энергасістэмы, абгрунтоўваючы гэта тым, што цяпер яна нібыта месціцца на тэрыторыі РФ.
Трэба разумець, што на станцыі па-ранейшаму працуюць украінскія спецыялісты, на плячах якіх застаецца бяспечная эксплуатацыя ЗАЭС. Да моманту захопу ЗАЭС колькасць персаналу дасягала 11 тысячаў чалавек. Ва ўмовах акупацыі праца была арганізаваная так, што спачатку работнікі атрымлівалі загады з украінскага «Энергаатаму», а пасля ўзгаднялі іх з расейцамі.
У прэсе рэгулярна з’яўляліся факты пра катаванні і нават забойствы персаналу ЗАЭС: некаторых работнікаў вывозілі ў невядомым кірунку, запужвалі, тыднямі трымалі ў сутарэннях. Так, перад прыездам місіі МАгАтЭ ў жніўні 2022 года стала вядома пра шматлікія збіцці, катаванні токам і газам, гвалт над жанчынамі – такім чынам персанал атамнай станцыі папросту стаўся закладнікам у расейцаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: dialog.ua)
Паводле Генштабу ЗСУ, на пачатак студзеня 2023 года расейскія вайскоўцы прымусілі каля трох тысячаў працаўнікоў ЗАЭС атрымаць расейскія пашпарты. Таксама персанал актыўна прымушалі падпісваць новыя кантракты са структурамі «Росатаму», у адваротным выпадку людзі маглі не атрымаць доступу на працу.
Станам на канец студзеня 2023 года 1,5 тысячы працаўнікоў страцілі магчымасць працы на ЗАЭС. У канцы сакавіка 2023 года на ёй засталося 6,5 тысячы чалавек. Пры гэтым вядома, што на ЗАЭС прывозілі спецыялістаў з расейскіх атамных станцыяў.
У той жа час менавіта з адсутнасцю добра падрыхтаваных спецыялістаў звязвае асноўныя рызыкі ў функцыянаванні ЗАЭС Вольга Кашарная. Асабліва актуальна гэта ў святле таго, што ў расейскага кіраўніцтва саспеў план што б там ні было ўвесці ў працу хаця б адзін з энергаблокаў Запарожскай атамнай станцыі.
Адпаведны план перазапуску ЗАЭС быў апублікаваны 14 траўня 2024 года. У ім заяўлена пра намер пабудаваць вялікую помпавую станцыю для пастаўкі вады на АЭС (раней станцыя брала ваду для ахалоджвання рэактараў з Кахоўскага вадасховішча, што знікла пасля падрыву дамбы 6 чэрвеня 2023 года).
,,
«Калі да «вялікай вайны» [на станцыі] было дзвесце асобаў, якія мелі персанальныя ліцэнзіі на кіраванне рэактарнымі ўстаноўкамі, ажыццяўленне арганізацыйна-распараджальных функцыяў, то цяпер з украінскага персаналу, якія мелі ліцэнзіі, толькі 22 чалавекі падпісалі кантракты», – кажа Вольга Кашарная.
Суразмоўца «Белсату» ўдакладняе, што за час незалежнасці Украіны ўся электроніка, датычная кіравання рэктарам і кантролю над ім, у тым ліку шчыта кіравання, за якім працуе аператар, была поўнасцю замененая на электроніку ўкраінскай вытворчасці. Гэта значыць, што аўтаматычная сістэма кіравання тэхналагічнымі працэсамі (АСКТП), сістэма кантролю рэактару цяпер мае зусім іншы інтэрфейс. Таму, калі на ЗАЭС прыязджаюць спецыялісты з расейскіх атамных станцыяў, яны не могуць разабрацца ў гэтых сістэмах.
Але пасля пабудовы помпавай станцыі, лічыць Вольга Кашарная, расейцы абавязкова паспрабуюць запусціць блок ЗАЭС. Гэта можа адбыцца недзе ў снежні 2024 года.
,,
«Небяспека менавіта ў запуску. Таму што [адбылася] дэградацыя абсталявання, не рабіліся своечасовыя рамонты, адсутнасць кваліфікацыі персаналу, бо набіраюць з Курскай і Смаленскай станцыяў, дзе ўвогуле выкарыстоўваюцца рэактары чарнобыльскага тыпу, а гэта зусім іншы прынцып кіравання. Гэта вялікая праблема», – адзначыла Вольга Кашарная.
Пры гэтым суразмоўца дадала, што падчас працы сябрам Дзяржатамрэгулявання Украіны яна была ў камісіі, што раз на год разглядала прычыны парушэння ўмоваў нармальнай эксплуатацыі атамных станцыяў, падчас чаго высвятлялася, што каля 60–70 % парушэнняў у працы АЭС было звязана з чалавечым фактарам.
Што да выпадку з Запарожскай АЭС, то кошт такой памылкі будзе занадта высокі. Згодна з вылічэннямі аўстрыйскага атамніка Нікаляўса Мюльнэра з Венскага ўніверсітэту прыродных рэсурсаў, калі на тэрыторыі ЗАЭС здарыцца выбух, то тэрыторыя вакол станцыі радыусам 20–30 кіламетраў будзе настолькі забруджаная цэзіем, што гэта будзе патрабаваць стварэння зоны адчужэння, як у Чарнобылі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.