навіны

Змены ў Каардынацыйнай радзе: з складу выйшлі Дабравольскі і Халезін. Чаму?

Старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі прамаўляе падчас Вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Іхныя месцы зоймуць жанчыны.

Лідар спісу «Еўрапейскі выбар» Аляксандр Дабравольскі і драматург Мікалай Халезін з таго ж спісу выйшлі са складу Каардынацыйнай рады 3-га склікання.
Старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі прамаўляе падчас Вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі прамаўляе падчас Вялікай палітычнай канферэнцыі аб выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Варшава, Польшча. 19 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Як патлумачыў Аляксандр Дабравольскі «Нашай ніве», ягоны сыход звязаны з праблемамі са здароўем:
«Апошнім часам я часта адчуваю сябе дрэнна. Магчыма, гэта ад стомленасці, магчыма, з іншых прычынаў. Я растлумачыў гэта калегам, яны ўспрынялі маё рашэнне з разуменнем».
Мікалай Халезін раней ужо заяўляў, што можа выйсці з КР. Ён дапусціў, што можа застацца ў групе як дарадца ці памочнік.
Дабравольскі растлумачыў, што Халезін пастанавіў засяродзіцца на сваёй працы.
Замест Дабравольскага і Халезіна ў КР уключаныя прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і Марыя Яфімава, персанальная трэнерка ў ЗША.
Нагадаем, што 12 чэрвеня адбылося першае паседжанне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Ужо там выявіліся вялікія супярэчнасці паміж фракцыямі, якія засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на першых і пакуль адзіных выбарах. Месцамі дайшло нават да абвінавачванняў як у нежаданні аддаваць уладу, гэтак і ў імкненні яе ўзурпаваць.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10