навіны

У Беларусь ноччу прыляцеў прэм'ер Эсватыні

Прэм’ер-міністр Каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. (Фота: The Kingdom Online / X)
Прэм’ер-міністр Каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. (Фота: The Kingdom Online / X)
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні Беларусь і Эсватыні падпісалі камюніке аб наладжванні дыпламатычных адносінаў.

Прэмʼер-міністр Эсватыні Расэл Дламіні прыляцеў у Менск 20 чэрвеня на запрашэнне прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі. Пра гэта паведамляе «The Kingdom Online».
Прэм’ер-міністр Каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. (Фота: The Kingdom Online / X)
Прэм’ер-міністр Каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. (Фота: The Kingdom Online / X)
«Прэмʼер-міністр Эсватыні Расэл Дламіні і яго дэлегацыя прыбылі ў Менск, Рэспубліка Беларусь, на запрашэнне прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з рабочым візітам. Эсватыні і Беларусь цяпер у працэсе наладжвання дыпламатычных адносінаў», – піша выданне.
У Менску Расэла Дламіні сустрэў намеснік міністра замежных справаў Яўген Шастакоў.
Камюніке аб наладжванні дыпламатычных адносінаў Беларусь і Эсватыні падпісалі 4 чэрвеня 2024 года.
Дэлегацыя з Эсватыні ў Менску з прадстаўнікамі беларускага боку. (Фота: The Kingdom Online / X)
Дэлегацыя з Эсватыні ў Менску з прадстаўнікамі беларускага боку. (Фота: The Kingdom Online / X)
Сірыл Рамапхоса (Фота: GovernmentZA / Flickr, CC BY-ND 2.0)

Лукашэнка зноў запрасіў у Беларусь прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

навіны
Каралеўства Эсватыні да 2018 года называлася Свазіленд. Яго перайменавалі таму, што назву часта блыталі са Швейцарыяй. Гэта невялікая дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Плошча Эсватыні – 17,2 тысячы квадратных кіламетраў. Форма праўлення ў краіне – дуалістычная канстытуцыйная манархія.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10