навіны

«Лукашэнка дагэтуль баіцца Быкава». З публічнага доступу прыбралі фільм «На чорных лядах»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Васіль Быкаў выступае на мітынгу ў гонар 78-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Менск, Беларусь. 24 сакавіка 1996 года. (Фота: Віталь Савіч / Vytoki.net)

podpis źródła zdjęcia

«Лёс Быкава – гэта барацьба за права казаць і пісаць праўду».

«Беларусьфільм» схаваў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм «На чорных лядах» паводле апавядання Васіля Быкава. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Священный Белавуд».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Васіль Быкаў выступае на мітынгу ў гонар 78-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Менск, Беларусь. 24 сакавіка 1996 года. (Фота: Віталь Савіч / Vytoki.net)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Васіль Быкаў выступае на мітынгу ў гонар 78-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Менск, Беларусь. 24 сакавіка 1996 года. (Фота: Віталь Савіч / Vytoki.net)
«Заўважыў гэта толькі цяпер, калі спрабаваў знайсці фільм на YouTube-канале дзяржаўнае студыі. Магчыма яго схавалі і раней, але факт застаецца фактам. Вось такі падарунак у вялікі юбілей нацыянальнага пісьменніка!» – піша аўтар каналу, кінакрытык Тарас Тарналіцкі.
Фільм «На чорных лядах», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым, заснаваны на аднайменным апавяданні Васіля Быкава і распавядае пра Слуцкі збройны чын 1920 года: паўстанне беларусаў супраць савецкай улады. Фільм адрэстаўравалі ў пачатку ліпеня 2020 года і выклалі на YouTube-канале студыі «Digital Belarusfilm». Цяпер відэа недаступнае да прагляду.
Між тым «Белсат» у дзень народзінаў пісьменніка апублікаваў фільм 2009 года рэжысёра Ігара Сахарчука. У аснову фільму пакладзены ўнікальны запіс вечаровай размовы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Сам Быкаў згадвае найбольш яскравыя эпізоды сваёй ваеннай біяграфіі, разважае пра той нялёгкі час і жорсткія выпрабаванні, што выпадаюць чалавеку на вайне.
Як адзначыў з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету, былы міністр культуры Павел Латушка, Васіль Быкаў быў асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі.
«Яны баяліся Быкава і жывога, яны баяліся Быкава і адышоўшага ў іншы свет. Ён баіцца яго і да гэтай пары. … І ў гэтым моц гэтага чалавека. Выбітны беларускі пісьменнік пакінуў такі след, што да гэтай пары Лукашэнка яго баіцца», – заявіў палітык.
У сваю чаргу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што «ў лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народу».
«Лёс Быкава – гэта барацьба за права казаць і пісаць праўду. Насуперак ідэалагічным устаноўкам. Гэта пераслед за ягоныя дысідэнцкія погляды. Паспытаў Васіль Уладзіміравіч і вымушанай эміграцыі – лёсу, які віною ўсё таго ж рэжыму напаткаў многіх беларусаў пасля 2020 года», – заявіла яна.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10