навіны

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцай Рады Еўропы дарожную мапу для Беларусі

Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Кантактная група Рады Еўропы ў пытаннях Беларусі дзейнічае з лістапада 2022 года.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 19 чэрвеня ў сваім офісе ў Вільні правяла сустрэчу з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч. Пра гэта паведамілі ў офісе беларускай дэмакратычнай лідаркі.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Нагодай для візіту генеральнай сакратаркі ў Вільню стаў пачатак старшынства Літвы ў Радзе Еўропы. Са Святланай Ціханоўскай яна абмеркавала працяг працы Кантактнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці, крокі ў распрацоўванні дарожнай мапы для далучэння Беларусі да Рады Еўропы, стварэнне інфармацыйнага пункту Рады Еўропы ў Вільні.
Ціханоўская падзялілася навінамі наконт правядзення выбараў у Каардынацыйную раду, стварэння гуманітарнага фонду для палітвязняў і іх сем’яў, Люксембургскай канферэнцыі, што сталася першым практычным крокам у рэалізацыі рэзалюцыі, прынятай ПАРЕ. Яна падзякавала за праграмы падтрымання незалежных медыяў і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку за арганізацыю стажыравання беларусаў у Радзе Еўропы.


,,

«Нам трэба больш Рады Еўропы ў Беларусі і больш Беларусі ў Радзе Еўропы», – заявіла Ціханоўская.


Марыя Пэйчынавіч-Бурыч са свайго боку выказала ўпэўненасць у паспяховасці далейшай працы, падкрэсліўшы самаадданасць самой Святланы Ціханоўскай, яе каманды і беларусаў. Ціханоўская дадала, што ўсё будзе залежаць ад нашай упартасці, мэтанакіраванасці і працаздольнасці.
Святлана Ціханоўская і Марыя Пэйчынавіч-Бурыч. (Фота: coe.int)
У Рады Еўропы ёсць план, як дапамагчы беларусам. Што ён уключае? навіны
Кантактная група Рады Еўропы ў пытаннях Беларусі дзейнічае з лістапада 2022 года. З беларускага боку туды ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10