навіны

Дарогі Беларусі перакрыюць дзеля руху вайсковай тэхнікі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Беларусі. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Беларусі. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У асноўным гэта закране Берасцейскую і Гомельскую вобласці.

У Беларусі часткова будуць перакрытыя дарогі агульнага карыстання ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Прычына – раптоўнае правяранне гатовасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў, што пачалося раніцай 21 чэрвеня, паведамляе Мінабароны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Беларусі. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Беларусі. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Як адзначылі ў ведамстве, на першым этапе вайсковыя падраздзяленні вырушаць у прызначаныя раёны для выканання розных задачаў.
Гэтым часам дарогі краіны могуць быць часткова перакрытыя дзеля руху вайсковай тэхнікі. Як гаворыцца ў паведамленні, гэта закране найперш Берасцейскую і Гомельскую вобласці. Для правядзення манеўраў задзейнічаюць і палігоны ды ўчасткі мясцовасці.
Павел Муравейка. (Фота: minpolit.com)
Генштаб: Войскі гатовыя ўжыць ядравую зброю. Гэта можа прывесці да ўдару па Беларусі навіны
Пасля гэтага падраздзяленні сілаў спецыяльных аперацыяў, ракетных войскаў, артылерыі, войскаў СПА і ВПС пачнуць выкананне навучальна-баявых задачаў. Тэрмінаў заканчэння правярання Мінабароны не паведамляе.
Раней Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) папярэдзіў пра недапушчальнасць правакацыяў на мяжы з Украінай.
Прычынаю стала тое, што ДПК зафіксаваў у раёне Жытомірскага памежнага атраду канцэнтрацыю розных падраздзяленняў і цяжкага ўзбраення, у тым ліку ракетных комплексаў HIMARS, гаўбіцаў M777 і машынаў «Bradley».
Таксама да сумежнай тэрыторыі сцягваюцца групоўкі спецпадраздзяленняў ГУР Украіны і сілаў спецыяльных аперацыяў, адзначала ведамства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
Дзяржаўны памежны камітэт загаварыў аб правакацыях на ўкраінска-беларускай мяжы навіны
На ўкраінска-беларускай мяжы атрады нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10