Дзяржаўны памежны камітэт загаварыў аб правакацыях на ўкраінска-беларускай мяжы
20.06.2024, 13:09
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Памежная служба заяўляе, што заўважыла больш украінскіх вайскоўцаў ля мяжы.
Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што заўважыў павелічэнне колькасці ўкраінскіх войскаў ля мяжы з Беларуссю і папярэдзіў «пра недапушчальнасць правакацыяў».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram)
«Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атраду дзяржаўнай памежнай службы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў, у тым ліку сілаў спецыяльных аперацыяў і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Сярод узбраення называюць МТЛБ, БМП, у тым ліку амерыканскія «Bradley», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, нямецкія зенітныя самаходныя сістэмы «Гепард» ды іншыя сродкі паражэння.
«Памежная служба Рэспублікі Беларусь на мяжы з Украінаю нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме і супольна з Міністэрствам абароны рэагуе на змяненне абстаноўкі шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, у тым ліку за кошт магчымасцяў аснашчаных сучасным узбраеннем і вайсковаю тэхнікаю манеўраных групаў паўднёвага напрамку. Праводзяцца дадатковыя захады ў выведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы.
Дзеянні для запэўнівання памежнай бяспекі ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з часткамі і злучэннямі Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і скіраваныя на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на мяжы і папярэджанне правакацыяў. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб’ектамі гарантавання нацыянальнай бяспекі», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Разам з тым прадстаўнікі беларускіх памежнікаў і ССА яшчэ ў лютым 2024 года заяўлялі пра ўмацаванне мяжы з Украінай, у тым ліку туды скіравалі частку брыгады сілаў спецыяльных аперацыяў.