навіны

У Польшчы арыштавалі беларуску, якую судзілі за шпіянаж

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: abw.gov.pl)
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: abw.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Яе судзілі за шпіянаж у складзе групы з 16 асобаў.

У Польшчы арыштавалі беларуску Марыю, якую раней судзілі за шпіянаж у складзе групы з 16 асобаў. Яна атрымала самае мяккае пакаранне – 13 месяцаў зняволення, піша «Fakt».
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: abw.gov.pl)
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: abw.gov.pl)
Марыю абвінавачвалі ў тым, што дала свой банкаўскі рахунак для пераводу сродкаў шпіёнскай сеткі і дапамагала распаўсюджваць улёткі, якімі спрабавалі распаліць непрыязнасць да Украіны.
Марыя прызнала віну і пагадзілася на добраахвотнае адбыццё тэрміну. Частку пакарання яна ўжо адбыла да суда, а затым жанчыну адпусцілі да адбыцця астатняга тэрміну. Таксама Марыя падала заяву аб умоўна-датэрміновым вызваленні і не з’явілася на пасяджэнне суда, які ўсё ж пастанавіў заключыць яе пад варту. Да моманту паўторнага затрымання ёй заставалася адседзець каля трох месяцаў.
Пасля адбыцця пакарання беларуску могуць дэпартаваць.
У групы, у якую ўваходзіла Марыя, быў куратар, з якім узаемадзеялі онлайн. Самы маштабны план, які хацелі ажыццявіць арганізатары, – пусціць пад адхон цягнік з вайсковаю дапамогаю для Украіны. За гэта ім абяцалі $ 10 тысячаў.
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW). (Фота: gov.pl)
«Беларусы і ўкраінцы». Сярод затрыманых у Польшчы расейскіх шпіёнаў расейцаў не было навіны
Акрамя таго, група назірала за інфраструктурай і вайсковымі абʼектамі ў Польшчы, у тым ліку з дапамогай камераў відэаназірання і GPS-перадатчыкаў у цягніках.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10