навіны

Беларус загінуў, ваюючы за Расею, ягоны брат сядзеў «содні» за антываенную акцыю

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пра смерць мужчыны стала вядома толькі праз два гады.

Стала вядома пра беларуса, які загінуў ва Украіне, ваюючы на баку Расеі. Ягоны брат сядзеў «содні» за антываенную акцыю.
Мікалай Бібчыкаў. Фота з сацыяльных сетак. (Крыніца: Orsha.eu навіны пра Оршу / Telegram)
Мікалай Бібчыкаў. Фота з сацыяльных сетак. (Крыніца: Orsha.eu навіны пра Оршу / Telegram)
Нарадзінец вёскі Расасна Дубровенскага раёну Мікалай Бібчыкаў загінуў яшчэ ў 2022 годзе, але пра гэта стала вядома толькі цяпер са словаў аднавяскоўцаў, піша «Orsha.eu навіны пра Оршу».
Мікалай працяглы час працаваў у Расеі на будоўлі, дзе, верагодна, і быў завербаваны на вайну.
У сацыяльных сетках Бібчыкава ёсць фотаздымкі, дзе ён пазіруе ў вайсковай форме са зброяй у руках.
Як піша тэлеграм-канал, вядома, што родны брат Мікалая ў пачатку вайны атрымаў 10 содняў за тое, што выходзіў з антываенным плакатам да адміністрацыйнага будынку ў вёсцы Баброва.
На сённяшні дзень дакладная колькасць, якія загінулі, ваюючы на баку расейцаў, невядомая.
У перыяд з 2014 да 2021 года на ўсходзе Украіны ў складзе вайсковых фармаванняў непрызнаных ЛДНР бралі ўдзел сотні беларусаў. У 2019-м іхную колькасць ацэньвалі прыблізна 500 чалавек. Згодна са звесткамі ў кнізе «Беларускі Данбас», супраць Украіны з 2014 да 2020 года маглі ваяваць 700–750 беларусаў. У базу звестак баевікоў, створаную супольна КДБ і МУС і апублікаваную ініцыятываю «ByPol», былі залучаныя 140 прозвішчаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10