Руціна, імітацыя ці пагроза? Што трэба ведаць пра чарговае правяранне боегатовасці
21.06.2024, 16:37
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі. 21 чэрвеня 2024 года. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Раней Беларусь абвінаваціла Украіну ў нарошчванні сілаў на мяжы.
Мінабароны 21 чэрвеня абвесціла маштабнае правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі, якая мае адбыцца на тэрыторыі Берасцейшчыны і Гомельшчыны. Belsat.eu разбіраўся, у чым асаблівасць цяперашняга правярання і пра што гэта сведчыць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі. 21 чэрвеня 2024 года. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
У Мінабароны заявілі, што да раптоўных вучэнняў прыцягнуты вайсковыя падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сілаў спецыяльных аперацыяў (ССА), ракетных войск, артылерыі, вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны. На першым этапе будзе адпрацаваны выхад у прызначаныя раёны (якія канкрэтна – не гаворыцца), падрыхтоўка пазіцыяў і стварэнне сістэмы загарод.
Як зазначаюць у Генштабе, вайскоўцы мусяць быць гатовыя да пошуку, знішчэння і блакавання дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, а таксама да аператыўнага рэагавання і выхаду на прызначаныя рубяжы. Пад прыкрыццём ССА таксама павінны скрытна правесці разгортванне ракетныя і артылерыйскія часткі, аснашчонныя РСЗА «Паланэз» і БМ-21 «Град».
Падраздзяленні зенітна-ракетных войскаў будуць перакінуты ў новыя раёны базавання, каб прыкрываць «важныя аб’екты на пагражальных кірунках». На ўсіх этапах праверкі будзе таксама дзейнічаць авіяцыя, якая выканае «задачы па дастаўцы і высадцы штурмавых груп на пагрозлівыя кірункі» і «падтрымцы сухапутнай групоўкі пры дзеяннях на зямлі». Акрамя таго, будуць актыўна выкарыстоўвацца дроны і сродкі радыёэлектроннай барацьбы.
,,
«Таксама плануецца адпрацаваць прыёмы дзеяння сухапутных груповак у лясіста-багністай мясцовасці», – паведаміў начальнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі Павел Муравейка.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну розныя вучэнні, трэнаванні і правяранні боегатовасці ва Узброеных сілах Беларусі набылі фактычна перманентны характар. Разам з тым, маштабныя комплексныя правяранні праводзяцца хоць і рэгулярна, але не часта.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Маштабныя правяранні Узброеных сілаў ладзіліся ў красавіку і кастрычніку 2023 года, траўні і снежні 2022 году. Усе яны прадугледжвалі маршы ў прызначаныя раёны і выкананне вучэбна-баявых задач. У снежні 2023 года таксама праводзілася раптоўная праверка, але яна абмяжоўвалася злучэннямі ВПС і войскаў СПА.
Сёлета ў сакавіку Мінабароны распачала комплексную праверка баявой і мабілізацыйнай гатовасці – яе ў прэс-рэлізах то называлі «раптоўнай», то не называлі. Гэтыя манеўры афіцыйна прэзентавалася як адказ на вучэнні NATO. Адметнасцю правярання стаў прызыў на зборы вялікай колькасці запаснікоў – каля 6,5 тысячаў. Паралельна праводзілася маштабнае правяранне войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія ўпершыню трэнаваліся ўзаемадзейнічаць з так званым народным апалчэннем.
Агулам гэтае правяранне доўжылася больш за месяц. Асноўныя падзеі вучэнняў адбываліся ў зоне Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (балтыйскі кірунак). 26 сакавіка з інспекцыяй ходу правярання Ашмянскі раён наведаў Аляксандр Лукашэнка і адзначыўся там шэрагам мілітарысцкіх заяваў.
7 траўня 2024 года ў Беларусі была абвешчана раптоўная праверка сілаў і сродкаў носьбітаў нестратэгічнай ядравай зброі. Назваць маштабнымі або комплекснымі гэтыя вучэнні нельга: у іх былі задзейнічаны толькі дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр» і эскадрылля самалётаў Су-25.
Нельга сказаць, каб на фоне папярэдніх вучэнняў цяперашнія выглядалі падзеяй выключнай і надзвычайнай. Разам з тым, звяртаюць на сябе ўвагу дзве асаблівасці. Па-першае, камандаванне плануе адначасова і скаардынавана задзейнічаць амаль усе віды войскаў (падобная разнастайнасць назіраецца не заўсёды). Па-другое, робіцца дэманстратыўны акцэнт на паўднёвым кірунку: у Мінабароны адразу заявілі, што манеўры будуць праходзіць менавіта на Гомельшчыне і Берасцейшчыне – тых двух рэгіёнах, што мяжуюць з Украінай.
Раптоўнае правяранне беларускай арміі было абвешчана на наступны дзень пасля таго, як Дзяржаўны памежны камітэт заявіў пра павелічэнне ўкраінскага вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю ў Жытомірскай вобласці і пра недапушчальнасць правакацыяў. Сцвярджаецца, што Украіна каля мяжы нібыта канцэнтруюць розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: там ёсць амерыканскія БМП «Брэдлі», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі «Гепард» нямецкай вытворчасці.
Памежны камітэт паведаміў, што цяпер памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме і сумесна з вайскоўцамі Мінабароны рэагуюць на змяненне абстаноўкі «шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай мяжы». У заяве падкрэсліваецца, што дзеянні памежнікаў і падраздзяленняў УС «накіраваныя на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на мяжы і папярэджанне правакацыяў».
,,
«Усе яны будуць неадкладна спыняцца», – паабяцалі ў Памежным камітэце.
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка адзначыў, што Украіна на мяжы з Беларуссю нарошчвае абарончыя фартыфікацыі, але нічога правакацыйнага ў гэтым няма. Ён таксама заявіў, што беларускі бок пры дапамозе падобных заяваў хоча перакласці адказнасць за напружанасць на Украіну.
,,
«Пакуль Беларусь будзе падыгрываць злачынным дзеянням Крамля, гэты кірунак будзе заставацца для нас пагрозлівым, і мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць і неабходнае, каб узмацняць нашу абарону», – патлумачыў Дземчанка.
Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» зазначае, што раптоўная праверка беларускага войска можа з’яўляцца «адказам» на нібыта нарошчванне колькасці ўкраінскіх сілаў на мяжы з Беларуссю. Хаця прадстаўнікі Мінабароны ў публічных заявах дзве гэтыя падзеі паміж сабою не звязваюць.
Экс-добраахвотнік ЗСУ, спікер фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе Андрэй Кушняроў у каментары «Белсату» зазначыў, што насамрэч для правядзення раптоўнага правярання боегатовасці не трэба нейкага дадатковага абгрунтавання. «Гэта параўнальна шараговая практыка, асабліва ўлічваючы, што на межах Беларусі ідзе вайна», – патлумачыў ён.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram)
Акрамя таго, раптоўныя правяранні звычайна доўга рыхтуюцца і не могуць быць арганізаваныя за пару дзён.
Украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік праграм бяспекі Цэнтру глабалістыкі «Стратэгія ХХІ» Павло Лакійчук у інтэрвʼю «Белсату» заявіў, што, па ягонай інфармацыі, на мяжы з Украінай адбудуцца сумесныя вучэнні сілаў спецыяльных аперацыяў Беларусі і РФ. У яго ёсць звесткі, што на тэрыторыю Беларусі нібыта ўжо прыбыў атрад расейскага спецназу ГРУ (пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніцаў няма). Лакійчук дапусціў, што гэта можа быць пачаткам стварэння расейска-беларускай групоўкі для новага нападу на Украіну з поўначы. Імавернасць, такога сцэнару «Белсат» нядаўна аналізаваў.
Украінскі Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі (ЦСД) сцвярджае, што насамрэч пагроза з боку Беларусі «больш інфармацыйная, чым вайсковая». Паводле ЦСД, намагаецца зноў разыграць карту «пагрозы з Беларусі», каб выклікаць паніку ва ўкраінскім грамадстве, а таксама адцягнуць падраздзяленні ЗСУ з іншых участкаў фронту.
Кіраўнік Цэнтру, украінскі афіцэр Андрэй Каваленка падкрэслівае: сур’ёзных пагрозаў на мяжы з Беларуссю цяпер няма. Расейскіх войскаў, што размешчаны ў Беларусі, недастаткова для маштабнай аперацыі.
,,
«На мяжы захоўваецца пагроза ДРГ, аднак у ворага цяпер няма рэсурсаў на гэтым кірунку для новага наступу на Украіну. Адначасова ўкраінскія Сілы абароны гатовыя да любой правакацыі з беларускай тэрыторыі», – зазначаюць у Цэнтры.
Варта звярнуць увагу і на яшчэ адну дэталь: цяперашнія вучэнні не суправаджаюцца прызывам запаснікоў і скліканнем тэрытарыяльнай абароны (прынамсі пакуль пра гэта не паведамлялася), як гэта было, напрыклад, сёлета ў сакавіку. А такі крок быў бы амаль непазбежным, калі б кіраўніцтва Беларусі сапраўды рыхтавалася да чагосьці сур’ёзнага.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.