навіны

Расея ўдарыла па Харкаве авіябомбамі. Ёсць загінулыя

Наступствы ўдару Расеі па Харкаву 22 чэрвеня 2024 года. (Фота: Klymenko_MVS / Telegram)
Наступствы ўдару Расеі па Харкаву 22 чэрвеня 2024 года. (Фота: Klymenko_MVS / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У выніку абстрэлу часткова знішчаны жылы дом.

У суботу 22 чэрвеня расейская армія нанесла ўдары кіраванымі авіябомбамі па Харкаве. У выніку загінулі як мінімум тры чалавекі, 29 былі параненыя.
Наступствы ўдару Расеі па Харкаву 22 чэрвеня 2024 года. (Фота: Klymenko_MVS / Telegram)
Наступствы ўдару Расеі па Харкаву 22 чэрвеня 2024 года. (Фота: Klymenko_MVS / Telegram)


,,

«Акупанты нанеслі ўдары па Харкаве. Месцы траплянняў правяраюць экстранныя службы… Акупанты КАБамі (карэктуемыя авіябомбы – рэд.) ударылі па жылой забудове», – паведаміў у 15:19 кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў.


Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, па горадзе былі нанесеныя чатыры ўдары. Авіябомбай была часткова зруйнаваная сцяна жылога дому і цалкам знішчаныя кватэры як мінімум на трох паверхах.
Па стане на 17:00 вядома пра трох загінулых і 29 параненых. Працягваецца разбор завалаў.
Абстрэл Харкава пракаментаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:


,,

«Гэты расейскі тэрор кіраванымі авіябомбамі павінен быць спынены і можа быць спынены. Патрэбныя моцныя рашэнні партнёраў, каб мы маглі знішчаць расейскіх тэрарыстаў і расейскую баявую авіяцыю там, дзе яны ёсць. Мы ўжо даказалі, што абараніць людзей і жыцці ад ракетнага тэрору рэальна, у прыватнасці, ачысткай памежных рэгіёнаў ад пускавых установак тэрарыстаў. Трэба абараніць і ад бомбаў. Патрэбная гэтая рашучасць».


У траўні бягучага года расейскія войскі аднавілі наступ на Харкаўскім кірунку. Удзень 25 траўня быў абстраляны гіпермаркет «Эпіцэнтр» у адным са спальных раёнах гораду. Потым удары былі нанесеныя па цэнтры Харкава. Тады загінулі не менш за 19 чалавек, 79 былі параненыя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / X)
Поспехі расейцаў пад Харкавам або ІПСА? Што адбываецца ва Украіне? навіны
Яшчэ адзін удар па Харкаве расейскія войскі нанеслі ўноч на 31 траўня. Адна з ракетаў трапіла ў жылы дом, цалкам знішчыўшы тры паверхі. Тады загінулі 9 чалавек.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10