навіны

«Грузаперавозы – справядлівая цэль». Пераходны кабінет заклікае Польшчу не закрываць мяжу для беларусаў

Чарга на польска-беларускай мяжы каля пераходу «Тэрэспаль», Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы каля пераходу «Тэрэспаль», Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Бліжэйшым часам плануюцца кансультацыі з польскімі ўладамі.

Прадстаўнік у міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі паведаміў «Белсату», што бліжэйшым часам ініцыюе кансультацыі з польскімі ўладамі, каб на мяжы з Беларуссю не закрыўся адзіны пасажырскі пункт пропуску. Так Кавалеўскі адрэагаваў на пагрозу міністра замежных справаў Польшчы спыніць рух людзей праз мяжу.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
«Для рэжыму Лукашэнкі інтарэсы беларусаў як фізічных асобаў не маюць асаблівага значэння; інтарэсы беларусаў – прыярытэт для дэмакратычных сілаў», – сказаў «Белсату» прадстаўнік у міжнародных справах Пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі, адзначыўшы, што закрыццё на беларуска-польскай мяжы пунктаў пропуску для пасажыраў аніяк не паўплывае на тых, хто лічыць сябе ўладаю ў Менску, і не спыніць міграцыйны ціск.


,,

«Тое, што б сапраўды паўплывала на рэжым Лукашэнкі, – абмежаванне магчымасцяў зарабляць на гандлі з ЕЗ, бо гэтыя прыбыткі ідуць на фінансаванне рэпрэсіўнага апарата. Закрыццё мяжы для гандлю з ЕЗ, а тым больш для транзіту праз Беларусь, было б вельмі-вельмі балючым для рэжыму», – упэўнены Кавалеўскі.


Ён падкрэсліў, што раней уведзеныя санкцыі «нясуць досыць сур’ёзныя страты для рэжыму». «Яны спрабуюць іх прыхаваць ці нейкім чынам кампенсаваць за кошт Расеі, але яны вельмі баяцца санкцыяў», – сказаў дыпламат.
Паводле прадстаўніка Кабінету, важна захаваць для беларусаў магчымасць ездзіць у Еўразвяз, каб падтрымоўваць сувязі, каб развівацца, каб падкрэсліваць «прыналежнасць да еўрапейскай сям’і»:
«Мы прапануем паляпшаць візавыя практыкі для беларусаў, каб яны лягчэй атрымлівалі візы для наведвання Польшчы і агулам ЕЗ. Тут мы працуем з нацыянальнымі ўрадамі, з Еўракамісіяй. Пазіцыя кабінета – абмежаванні ў гандлі, але не ў паездках беларусаў – застаецца актуальнай ад жніўня мінулага года, калі АПК накіроўваў ліст урадам Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, у Еўрапейскую камісію. З улікам вяртання да разгляду такой магчымасці планую запрасіць адпаведныя кансультацыі з польскімі ўладамі найбліжэйшым часам».
Чарга на польска-беларускай мяжы каля пераходу «Тэрэспаль», Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы каля пераходу «Тэрэспаль», Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў X.com напісала, што трэба захаваць мабільнасць беларусаў і іх сувязі з Еўразвязам :


,,

«Ініцыятывы ў абмежаванні прымежнага руху з увагі на працяглыя правакацыі рэжыму мусяць быць накіраваныя супраць дыктатара, а не супраць народу. Мы не можам кінуць беларусаў на волю лёсу за новай жалезнай заслонаю».


Намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка падтрымаў ідэю закрыць на польска-беларускай мяжы ўсе пераходы, акрамя пасажырскіх:
«Мы выступаем за тое, каб працягвалі дзеяць пасажырскія пункты пропуску для грамадзянаў Беларусі дзеля таго, каб захаваць магчымасць камунікацыі беларусаў з ЕЗ».
22 чэрвеня міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу TVN24 не выключыў закрыцця ўсіх пераходаў на мяжы з Беларуссю:


,,

«Мы зараз вывучаем, якія наступствы гэта будзе мець для нашай эканомікі, каб менавіта Лукашэнка адчуў наступствы, а не мы».


Так дыпламат адказаў на пытанне, якія захады можа прыняць Польшча ў адказ на ціск нерэгулярных мігрантаў.
Сікорскі пры гэтым не ўдакладніў, якія пункты пропуску Польшча можа закрыць, пасажырскія ці грузавыя, аднак згадаў досвед Фінляндыі, калі мігранты пачалі ехаць туды з тэрыторыі Расеі:
«Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і ўсё скончылася».
Цяпер на беларуска-польскай мяжы застаюцца адкрытымі толькі два аўтадарожных пункты пропуску ў Берасці: пасажырскі «Варшаўскі мост – Тэрэспаль» і грузавы «Казловічы – Кукурыкі». Пры гэтым паміж краінамі захоўваецца грузавое чыгуначнае спалучэнне, хаця пасажырскія цягнікі не ходзяць з 2020 года, калі пачалася пандэмія.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10