навіны

Аварыя з маршруткай у Маладзечанскім раёне: мікрааўтобус перакуліўся, пацярпелі пасажыры

ДТЗ з маршруткай у Маладзечанскім раёне 25 чэрвеня 2024 года. (Фота: minobl_uvd / Telegram)
ДТЗ з маршруткай у Маладзечанскім раёне 25 чэрвеня 2024 года. (Фота: minobl_uvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

З пачатку года ў Беларусі адбылося больш за 30 ДТЗ з мікрааўтобусамі.

Каля 7-й гадзіны раніцы 25 чэрвеня на 66-м кіламетры аўтадарогі Р-28 «Менск – Маладзечна» легкавы аўтамабіль «Volkswagen Golf» сутыкнуўся з маршрутным таксі «Маладзечна – Менск», паведамляе УУС Менскага аблвыканкаму.
ДТЗ з маршруткай у Маладзечанскім раёне 25 чэрвеня 2024 года. (Фота: minobl_uvd / Telegram)
ДТЗ з маршруткай у Маладзечанскім раёне 25 чэрвеня 2024 года. (Фота: minobl_uvd / Telegram)
Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы кіроўца «Volkswagen Golf» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Mercedes», які выконваў рэйс на маршруце «Маладзечна – Менск».
Мікрааўтобус у выніку сутыкнення перакуліўся.
Двое пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў лякарню для агляду, астатнім дапамога была аказаная на месцы.
ДТЗ у Докшыцкім раёне. (Фота: МУС Беларусі / Telegram)
Стан стабільна цяжкі і сярэдняй ступені цяжкасці: што з пацярпелымі ў ДТЗ пад Докшыцамі? навіны
24 чэрвеня ў Гарадзенскай вобласці, на трасе М6 недалёка ад Шчучына перакулілася маршрутка, у якой былі занятыя ўсе пасажырскія месцы. Пасля аварыі былі агледжаныя пяць пасажыраў, адна з іх шпіталізаваная з рознымі траўмамі, што не пагражаюць жыццю, астатніх адпусцілі дадому.
21 чэрвеня а 19:30 на 107-м кіламетры трасы Р-3 (Лагойск – Глыбокае – мяжа Латвіі) сутыкнуліся «Volkswagen Passat» і мікрааўтобус «Iveco Daily», які перавозіў каманду маладых спартоўцаў. У выніку сутыкнення абодва транспартавыя сродкі вылецелі ў кювет. Кіроўца «Volkswagen Passat» і ягоная 36-гадовая пасажырка загінулі на месцы, пацярпелі 11 пасажыраў мікрааўтобуса.
4 чэрвеня на трасе Бабруйск – Мазыр каля вёскі Брожка Бабруйскага раёну сутыкнуліся маршрутка і трактар. У выніку аварыі пацярпелі 13 асобаў.
20 лютага 2023 года паміж Менскам і Смалявічамі маршрутка сутыкнулася з МАЗам, у выніку чаго загінулі 13 асобаў. Правяранне паказала, што цяжкавік цягам двух гадоў не праходзіў тэхагляду.
Аварыя 6 красавіка ў Мастоўскім раёне. (Фота: Пул 4 Регион / Telegram)
На Гарадзеншчыне маршрутка сутыкнулася з трактарам. Дзесяць пацярпелых навіны
У ДАІ расказалі, што са студзеня да пачатку чэрвеня 2024 года з удзелам маршрутак адбылося 32 ДТЗ. На шчасце, у гэтых аварыях ніхто не загінуў, але 60 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10