навіны

«Мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць». Кіраўнік МЗС Беларусі – пра намер Польшчы цалкам закрыць межы

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Сяргей Алейнік сцвярджае, што закрыццё памежных пераходаў не спыніць плыні мігрантаў.

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік пасля перамоваў з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, што адбыліся 24 чэрвеня, пракаментаваў заяву Польшчы пра магчымае закрыццё апошніх двух пунктаў пропуску на мяжы з нашай краінай.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Паводле Алейніка, «апошнія выказванні міністра замежных справаў Польшчы цалкам дысануюць з тымі выказваннямі, што ён жа рабіў некалькі тыдняў таму, калі прапаноўваў адкрыць дадатковыя пункты пропуску».
Кіраўнік дыпламатычнага ведамства зазначыў, што закрыццё межаў будзе найперш скіраванае супраць грамадзянаў ЕЗ, СНД і «Вялікай Еўразіі» і прывядзе да эскалацыі:


,,

«Вядома, гэтыя заклікі вядуць да эскалацыі. […] Тут трэба дакладна разумець, што гэтыя заклікі і гэтыя прапановы скіраваныя не толькі і не столькі супраць польскіх грамадзянаў і польскіх рэгіёнаў, эканамічнага развіцця польскіх рэгіёнаў, колькі супраць многіх іншых грамадзянаў ЕЗ, СНД і так званай Вялікай Еўразіі».


Сяргей Алейнік перакананы, што закрыццё ўсіх памежных пераходаў не спыніць плыні нелегальных мігрантаў.
«Мы мусім дакладна разумець, што міграцыйныя плыні ніяк не залежаць ад такога кшталту пастановаў. Бо сёння мігранты выкарыстоўваюць нелегальныя шляхі пераходу мяжы, а не легальныя памежныя пераходы. І бягуць яны з тых краінаў, дзе тая ж Польшча не так даўно ўдзельнічала ў ваенных аперацыях», – сказаў міністр.
Паводле кіраўніка МЗС Беларусі, «у гэтых умовах адзіны шлях да дээскалацыі – гэта шлях да дыялогу».
Вайскоўцы польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
«Пацярпяць нармальныя мірныя беларусы». Польшча не можа не закрыць мяжы? навіны


,,

«Калі Польшча да гэтага гатовая, хаця б у памежных пытаннях ці пытаннях памежнай супрацы, што згарнулі з ініцыятывы польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць», – зазначыў міністр.


Пра тое, што Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю, міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў у эфіры «TVN24» увечары 22 чэрвеня.


,,

У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы вывучаем, ці не нашкодзіць гэта эканоміцы», – сказаў Сікорскі.


Паводле кіраўніка польскага МЗС, намер закрыць пункты пропуску звязаны з сітуацыяй з мігрантамі на польска-беларускай мяжы.
«Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй – і праблемы скончыліся», – зазначыў Сікорскі.
На сённяшні дзень паміж Беларуссю і Польшчай працуе толькі два з шасці пунктаў пропуску, з іх для пасажырскага злучэння – толькі адзін, «Берасце – Тэрэспаль». Праз «Казловічы – Кукурыкі» прапускаюць толькі грузавы транспарт.
Пункт пропуску «Баброўнікі» закрылі 10 лютага 2023 года «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі». Неафіцыйна гэта звязвалі са зняволеннем у Беларусі журналіста і актывіста незалежнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута, неўзабаве Польшча пацвердзіла: вызваліце Пачобута – атрымаеце «Баброўнікі».
Анатоль Котаў. Варшава, Польшча. 6 кастрычніка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Котаў: Або Кітай націсне на Лукашэнку, або пабудова жалезнай заслоны прыспешыцца навіны
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 24 траўня заявіў, што Польшча можа ўзнавіць працу аднаго з закрытых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю – якраз «Баброўнікаў». Ён сказаў, што цалкам гэта падтрымлівае, але не прыме такой пастановы, калі вайскоўцы і памежнікі не згодзяцца. Аднак 3 чэрвеня Радослаў Сікорскі паведаміў, што Польшча пакуль не стане адкрываць прапускнога пункту «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю (на беларускім баку «Бераставіца») з прычыны гібрыднай вайны.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10