Аляксандра Герасіменя – пра сваіх вучняў, дачку, Алімпіяду ў Парыжы ды шалёную мару
28.06.2024, 07:21
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Муж называў мяне ведзьмай…»
Напярэдадні Купальскай ночы і амаль за месяц да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў сустрэліся ў Варшаве з легендарнай беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй. Уладальніца трох алімпійскіх медалёў у плаванні, завочна асуджаная рэжымам Лукашэнкі на 12 гадоў калоніі, распавяла ў шчырай размове з «Белсатам», як лепей рабіць разварот, каб не пайсці на дно, і чаму ўдзел «нейтральных» беларусаў у Алімпіядзе ў Парыжы – гэта несправядлівасць…
Алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя пазіруе фатографу. Варшава, Польшча. 21 чэрвеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Аляксандра Герасіменя пераходзіць вуліцу на Варшаўскай Празе і сонечна нам усміхаецца. Зялёная сукенка («Нечакана зялёная», – кажа мая каляжанка-фатографка), капялюш, цёмныя акуляры. Сонца бязлітаснае. У Варшаве каля плюс трыццаці. Шукаем ценю, кавы (Flat white з цынамонам без цукру – для Аляксандры) і адразу пераходзім на ты. Ужо праз пяць хвілінаў адчуваеш блізкасць суразмоўцы – як сто гадоў знаёмыя…
«Белсат»: – Саша, скажы, пазнаюць цябе на вуліцах Варшавы?
– Бывае, так. Але нячаста. Асабліва першы час было, як мы толькі прыехалі ў Польшчу. Гуляеш дзе-небудзь у Лазенках, а да цябе падыходзяць людзі, проста так, каб павітацца, бо пазналі. Не, не палякі. Беларусы. У палякаў такая праблема, што яны і сваіх слаба ведаюць.
– Апроч хіба Левандоўскага ды Сьвёнтэк. Мы злавілі цябе пасля трэніроўкі?
– Ой не. Я з курсаў польскай мовы іду. Хаджу на заняткі для ўцекачоў – украінцаў, беларусаў. Яны насамрэч, можа, і няшмат даюць, але я навучылася ўжо чытаць і трошкі гаварыць. І пакуль гэта такі вось варыянт, які мне пасуе, бо сядзець удома і рабіць хатнія заданні проста не маю часу.
– Увесь час – на працу?
– Так, я ў асноўным працую ўвечары. Калі людзі сваю працу заканчваюць, пачынаецца мая. Але бывае і зранку. Заняткі для дзяцей і дарослых – асобна. Ну, і спрабую нешта для сябе таксама рабіць. Развівацца. Бо, ведаеш, нават калі ты маеш нейкі навык, усё роўна не трэба спыняцца – трэба прафесійна расці. Я, напрыклад, пазнаёмілася тут з палякамі, трэнерамі, маімі калегамі, і я назіраю, як яны працуюць. Некаторыя іх метады падабаюцца, і я бяру іх на ўзбраенне. Разумею, што не магу быць адразу найлепшай. Але калі хачу быць найлепшай – трэба вучыцца.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
– А што ў палякаў запазычыла?
– Такія больш тэхнічныя моманты. Напрыклад, бачу, што яны больш эфектыўна выпраўляюць памылку, над якой я таксама бʼюся. Прыкладам, мае вучні няправільна разварочваюць галаву, калі кролем плывуць, спрабуюць падбароддзе ўгору цягнуць адразу. А трэба толькі варушыць сваё цела і шыю. Усё. Гэта па-першае. А па-другое, зашмат разварочваюць, і тады пракульваюцца пад ваду і тонуць. Не маюць магчымасці зрабіць нармальны ўдых і зноў цягнуць галаву на паверхню. Памылак шмат насамрэч…
– А ці шмат памылак у жыцці нарабіла ты ?
– Вядома! А хто іх не рабіў? Галоўнае прааналізаваць і зрабіць высновы. О, добра, наступным разам я так рабіць не буду. Вельмі важны досвед. І я ўжо разумею, што гэтыя памылкі дапамаглі мне стаць лепшай.
Таму памылкі – гэта добра, калі робіш высновы і нешта змяняеш у сваім жыцці. Яны дапамагаюць расці. Так скажу: калі ты не памыляешся – ты не чалавек.
– Маеш рацыю наконт памылак. Раскажы троху пра сваіх вучняў.
– Да мяне прыходзяць і дзеці, і дарослыя. З пяці гадоў і старэйшыя за 60. Плаванне ні для каго не забароненае. Я вельмі хацела працаваць з групамі. Але як прыехала, правароніла арэнду дарожкі. А басейн тады толькі адкрываўся, і хуценька ўсё разабралі. Таму цяпер працую індывідуальна.
Але на самым пачатку быў у мяне такі праект групавы, для ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў, – вучыла іх плаваць. І я табе скажу, мне вельмі падабалася. Узяла тры групы, і ў мяне ўся дзіцячая група паплыла. Бальзам на душу! 25 асобаў, якім гэты навык, можа, у жыцці вельмі спатрэбіцца, а можа, нават уратуе жыццё. Іншая справа, што грошай я тады назбірала толькі на тры месяцы. Больш не хапіла, праект быў закрыты.
– А колькі каштуе патрэнавацца ў Герасімені індывідуальна?
– Ну, мае заняткі нятанныя. Але кошт – сярэдні ў Варшаве. Адзін занятак, 45 хвілінаў, – 230 злотых. Калі абанемент на 10 заняткаў – то 2000 злотых (460 еўраў). Для зусім маленькіх дзетак раблю паўгадзінныя заняткі, бо 45 хвілінаў для іх задужа – могуць замерзнуць.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
– Ну мы сёння дакладна не замерзнем. Так пячэ! Ты ўвогуле сонца ці цень?
– Я сонца. Ці гарачае? Залежыць, для каго свеціш (смяецца). Бо калі ты адчуваеш зваротную цеплыню, то і аддаеш больш. А калі адчуваеш, што ідзе холад, то проста трошкі падаграваеш, але каб не растаў зусім.
– Адчуваю тваю цеплыню. Добра, што – сонца. Бо сёння дзень сонцавароту. Купалле. А мы ўсе праспалі самую кароткую ноч.
– Вось яно што! А я думаю, чаго мне не хапіла! Ужо два дні прачынаюся а палове шостай і не разумею, што такое, бо хачу ж спаць, але – абуджаюся.
– Што сніла сёння?
– Я не запамінаю сны.
– Кажуць, Купалле – гэта сутыкненне агню і вады. Ты – агонь?
– Не-е. Я зямля.
– Алімпійская віцэ-чэмпіёнка ў плаванні прызнаецца нам, што яна зямля? Не можа быць…
– Можа. Я зямля, я так адчуваю, мне трэба цвёрда стаяць на нагах, я практычная, і мне трэба ўсё кантраляваць. Не вельмі люблю так – хоп, і нешта змянілася. Хоць у маім жыцці апошнія тры гады гэта акурат так і адбываецца.
А ваду я проста люблю. Яна мяне сілкуе, яна дае эмоцыі і добры настрой. Агонь жа хіба для таго патрэбны, каб трошкі падсушыць, калі ўжо вады замнога. Такое ўзаемадзеянне.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
– Я думаю, што ты трошкі ведзьма…
– Ну мяне так абзывалі, бо я рыжая (смяецца), і яшчэ гэтыя вяснушкі вылазяць, калі на сонейку доўга бываю. Муж мяне так называў, калі чагосьці не мог знайсці. А я такая: ну вось жа, ну вось жа яно. Ну, кажа, ты і ведзьма! Але гэта не таму, што мне прадметы падпарадкоўваюцца, а таму, што люблю парадак. Кажу ж: я зямля, і не люблю, каб штосьці рушылася хаатычна.
– Не агонь, не ведзьма, тады ў чым таямніца тваіх перамог? Бо як гэта – быць зямлёй і браць медалі на вадзе на дзвюх Алімпіядах запар?
– Скажу так: каб выйграць, трэба вера на 100 %. У перамогу. Ты прыязджаеш і кажаш: я – 100 адсоткаў! – выгуляю. Ніякіх сумненняў ці пачуццяў няпэўнасці! Стала і выгуляла. А калі нейкі чарвяк вылазіць і ты вагаешся, шанцы змяншаюцца. Таму, што б я ні рабіла, калі ў мяне ёсць такая вера – я перамагаю. Можа, не цяпер, можа, праз тыдзень, ці месяц, ці год, але яно адбываецца.
– Вучыш гэтаму сваю дачку?
– Безумоўна! Сафіі 5 гадкоў. Ці падобная да мяне? Падобная. Так шмат у яе энергіі! І часам бывае цяжка. Яна ў верасні нарадзілася, Дзева, таксама практычная, але цяпер – вецер у галаве. Пры гэтым вельмі разумная. Любіць, калі да яе як да дарослай ставяцца. І мы тады размаўляем з ёй пра цалкам сурʼёзныя рэчы – пра космас, пра сонца, шмат пра што. Але так, бывае і цяжка.
І я кажу: кожнае дзіця, якое прыходзіць у гэты свет, чаму-небудзь вучыць сваіх бацькоў. І я разумею, што ў мяне такая дачка не проста так. І разумею, што гэта такая адплата (смяецца) за мяне маім бацькам, калі яны ўжо на сценку лезлі ад мяне – ідзі трэнуйся, толькі ў хаце не сядзі. І яшчэ важнае разуменне таго, што дзіцё не твой прыдатак. Гэта іншы чалавек, іншая асоба, і трэба яго так і ўспрымаць, і прыслухоўвацца да яго, і вучыцца ў яго.
– Забіраеш Сафійку з сабой у Сопат, дзе з 29 ліпеня ладзіш чарговы спартова-аздараўляльны лагер для дзетак? Ці можна яшчэ туды запісацца?
– Так, запісацца яшчэ можна. Маем вельмі добрыя стасункі з дырэктарам басейну, дзе будзем працаваць. Не першы раз туды едзем, і ён нас вельмі любіць. Гэта будзе такі дзённы спартовы лагер. Па дзве трэніроўкі на вадзе. Плюс прыедуць Сцяпан Папоў і Іван Ганін і будуць ладзіць заняткі больш сілавыя, на АФП. Але будуць і гульнявыя заняткі. І нават пад ветразямі дзеткі ганяць будуць. Бо мора зусім недалёка. Ой, вельмі добрая ў нас там праграма. Запрашаю!
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
А наконт дачкі, зразумела, яна паедзе са мной. Але калі ты мяне спытаеш, ці вучу я сваю дачку плаваць, то не!
– Не?..
– Ну не, бо яна мяне не будзе слухаць. Я яе з першага месяца жыцця вучыла трымацца на вадзе, ныраць, пускаць бурбалкі. Карацей, з самага пачатку дала ёй усё, што трэба, каб яна не баялася вады і любіла яе. Яна яе і любіць.
Але далей – у садочку ёсць басейн, і няхай там яе і вучаць. Мама тут не трэнер.
– Слухай, Саша, вось ты цяпер вучыш простых людзей плаваць, а не было думкі пачаць трэнаваць прафесійных спартоўцаў, выхаваць алімпійскага чэмпіёна, напрыклад?..
– Не ведаю, хацела б я гэтым займацца ці не. Бо гэта ж на ўсё жыццё. Бо калі ты бярэш спартоўца, то бярэш адказнасць за гэтага чалавека і не можаш ужо звярнуць з гэтага шляху. Спартоўцы шмат чаго сабе не дазваляюць. Адкідваюць у жыцці тое і тое. Таксама і трэнер. Можа, трошкі ў вальнейшым рэжыме, але жыве таксама, як спартовец. А я не ведаю, дзе я і што буду рабіць, напрыклад, праз пяць гадоў. Можа, я зусім у іншую сферу пайду.
Пакуль што я прыйшла і пачала рабіць на новым месцы тое, што я ўмею рабіць і што я люблю. Да гэтага маё хобі было маёй працай і цяпер маё хобі – гэта мая праца. Гэта крута, і я шчаслівы чалавек. Але не ведаю, што будзе ў будучыні…
– А ў будучыні, ужо праз месяц, стартуе Алімпіяда ў Парыжы. Другая ўжо Алімпіяда без цябе. Нічога там не ёкае ўсярэдзіне, мінулае не навальваецца?
– Не, не і не! Абсалютна не. Я ўжо наплавалася! Я ўжо зрабіла ўсё, што хацела. Усё ўжо ўляглося. І ў мяне цяпер іншыя задачы і іншыя думкі. Я нават Алімпіяду ў Токіа ўжо не глядзела. За некаторымі толькі знаёмымі сачыла, і ўсё. Вось яно так – спакойна.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
– Але твае нацыянальныя рэкорды, пастаўленыя на Алімпійскіх гульнях у Лондане і Рыа-дэ-Жанэйра, яшчэ не пабітыя, па-мойму…
– І за гэтым не сачу, калі шчыра. Можа, нейкія і пабілі ўжо. Там Наста Шкурдай вырасла ўжо. Але ж яна больш «дэльфінам» плавае і на спіне. Таму не ведаю. Некаторыя спартовыя навіны з Беларусі праглядаю, але прызнаюся – нецікава. У такім становішчы, як зараз, нецікава.
Некаторыя беларускія спартоўцы, якія паспелі выйсці на пэўны ўзровень, яшчэ трымаюцца. Але калі ўсім закрыюць шлях да спаборніцтваў, то вынікі іх будуць падаць. Калі ў цябе няма добрых супернікаў побач, то з кім ты будзеш змагацца? Гэта цяжка і нецікава.
– Але спартоўцаў з Беларусі пусцілі на Алімпіяду. Як ставішся да такой пастановы?
– У нейтральным статусе. Слізкае пытанне. Бо як яны будуць пацвярджаць сваю нейтральнасць? Бо ўжо пісалі пра некалькіх спартоўцаў, якія заўзята падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. І што цяпер? Я разумею спартоўцаў, якія не падтрымлівалі рэжым і проста ціхенька там сядзелі. Я ж сама была спартоўкай. І добра разумею, што ім трэба выступаць і паказваць вынікі. Я разумею, але лічу, што гэта несумленна, нячэсна.
Паглядзіце, колькі ў нас спартоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму і вымушаныя былі зʼехаць з Беларусі. Аднак ніводнаму з іх Міжнародны Алімпійскі камітэт не дапамог. Так, наклалі санкцыі на беларускі камітэт, яшчэ нешта. Але ніводнаму з гэтых спартоўцаў нічым не дапамаглі. Ні нейкай там стыпендыяй, ні нават допускам на спаборніцтвы. Бо некаторыя не маглі нават выехаць, каб адабрацца на Алімпійскія гульні. Ну, смешна!
А гэтыя нейтральныя, якія ціхенька сядзяць у Беларусі, – яны паедуць. І дзе праўда? Дзе роўнасць, якая дэкларуецца Алімпійскай хартыяй? Цяпер увогуле, у гэтай вайне, пра якую роўнасць можам гаварыць? Людзям нават няма дзе трэнавацца.
– Крысціна Ціманоўская, Марыя Жодзік, Вольга Сафронова будуць выступаць на Алімпіядзе пад сцягам Польшчы. Што скажаш на гэта?
– Ну а як інакш? То бок тут трэба было рабіць такі выбар: ты выступаеш за іншую краіну або заканчваеш сваю карʼеру. Іншага шляху для іх не было. Не было. Бо што? Бо тады так, як Святлана Кудзеліч, якая ўжо тры гады спрабуе трэнавацца і адначасова зарабляць на ежу. Гэта ненармальна для спартоўца. Немагчыма проста, бо ты ўсё страчваеш. Яна была найлепшая ў Беларусі марафонка. Мяркую, што і цяпер найлепшая. Але яе нават на спаборніцтвы не дапускалі. Не! Бо яна беларуска.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
А цяпер на Алімпійскія гульні дапускаюць іншых беларусаў, бо яны – нейтральныя. Я злуюся… Бо мы спрабавалі развязаць гэта, пісалі нейкія лісты. Але арганізатары так пастанавілі, і ўсё. І што хочаш, тое і рабі. Ну няма ў гэтым справядлівасці. Аб чым можа быць гаворка?.. Я б тут сказала пра МАК, але лепей не буду…
– Як прызёрка дзвюх мінулых Алімпіядаў, ты, можа, заангажаваная нейкім чынам у арганізацыю цяперашніх Гульняў? Не запрасілі цябе ў Парыж?
– Не-е. Ім нічога нецікава. Яны не хочуць мець ніякіх праблемаў. А раптам я выйду і які-небудзь не той сцяг уздыму?.. Цссс! Мы нічога не чуем і не бачым. Так яны працуюць.
– А калі б выйшла – узняла б?
– Вядома! А чаму не? Але сэнс жа не ў тым, каб улезці і паказаць нашыя бела-чырвона-белыя колеры. Сэнс у тым, каб быць там, каб людзі зразумелі каштоўнасці нашага выбару. Каб пабачылі, што яны ёсць.
Не ў колеры справа. Я вось люблю зялёнае. Дык што мне яго цяпер не насіць, таму што лукашэнкаўскі сцяг чырвона-зялёны? Справа ў тым, што пад гэтым сцягам стаіць. У эмоцыях, пачуццях людзей. Вось, толькі ў гэтым.
– Вернемся да Купалля. Ты рака, возера ці мора? А можа, – басейн?
– Не, басейн мне не падабаецца. Я не ведаю. Часам я мора. Часам – возера. Калі спакойнае. Рака, якая ўпадае ў мора?.. Можа быць. Вусце, цікава. Я розная. Нешта робіш, робіш, робіш… І потым патрабуеш час для спакою і адпачынку, бо калі не адчуваеш свайго цела, адбываецца тое, што цябе спыніць. Хвароба ці штосьці яшчэ пакладзе цябе ў ложак, каб ты троху адпачыла. Яно так працуе. Трэба гэта адчуваць.
– Калі пра цела, любіш купацца аголенай?
– Ой, я ўвогуле купалася вельмі даўно. Не тое што аголенай (смяецца), а наагул. Раней практыкавала такое, калі маладзейшай была. А цяпер – ну не.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Ды я нават гэтыя пляжы – не вельмі так… Не, пляжы я люблю, але калі там ёсць парасоны і ёсць кава. Я не ведаю, як для іншых, а для мяне кава не проста кава. Гэта цяпер я ўзяла з патрэбы, бо спаць хачу, цэлы тыдзень чакаю выходных, каб паспаць. А ўвогуле кава для мяне цэлы рытуал. Пасядзець, выпіць, зʼесці чагосьці салодкага. Гэта дае імпульс, каб рабіць нешта далей.
– Апошняе. Як алімпійская прызёрка і трэнер у плаванні, парай што-небудзь беларусам, якія праз цяжар праблемаў у эміграцыі ідуць на дно. Як трымацца на плыву, калі ўжо няма паветра ў лёгкіх?..
– Скажу так. Па-першае, трэба разумець: што б ні адбывалася ў тваім жыцці – гэта не проста так. Калі праходзіш праз цяжкія моманты жыцця, робішся больш моцным. Нешта трэба адпрацаваць у сваім жыцці, каб ісці далей. Калі не адпрацоўваеш, яно заўсёды вяртаецца.
– Гэта як з разваротамі ў кролі?
– Дакладна так. Калі не адпрацуеш іх – будзеш заўсёды прагульваць. Не так выйшаў, не пад тым вуглом, не так хутка яго зрабіў – заўсёды будзеш на іх спыняцца. Так і ў жыцці. Нам патрэбна прайсці праз гэта, каб стаць лепшымі.
І па-другое – проста верыць у сябе! Тое, пра што я казала раней. І яшчэ вельмі важна, калі побач з табой людзі, якія вераць у цябе нават больш чым ты сам. Тады 100 % усё атрымаецца. Нават калі ў цябе такая шалёная мара, пра якую можна падумаць: ой, гэта ніколі не здзейсніцца. Але, калі будзеш у яе верыць, яна абавязкова здзейсніцца. Усё прыйдзе ў свой час. Тут галоўнае не ставіць гэты час перад сабой. Я, напрыклад, перастала ўжо гэта рабіць: казаць сабе, што мы вернемся дадому ў наступным годзе ці праз два гады і гэтак далей. Вернемся! Калі адпрацуем тут свае гэтыя моманты, калі вырасцем прафесійна і будзем больш карыснымі, чым цяпер…
– Вернемся – гэта твая шалёная мара?
– Не, гэта не мара. Я ведаю, што вернемся. Упэўненая. А шалёная мара… У мяне ёсць адна, але я трымаю яе пры сабе, вось такая яна. Я табе потым раскажу…
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.