навіны

Трэцюю гульню зборнай Украіны на «Еўра-2024» у Беларусі таксама не пакажуць

СТВ анансуе матчы, што адбудуцца 26 чэрвеня. Матч Украіны праігнараваны. (Фота: ctv.by)
СТВ анансуе матчы, што адбудуцца 26 чэрвеня. Матч Украіны праігнараваны. (Фота: ctv.by)
podpis źródła zdjęcia

Прапагандысты працягваюць рабіць выгляд, што зборнай Украіны не існуе.

Дзяржаўны тэлеканал СТВ, што атрымаў права на трансляцыю ўсіх матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе, працягвае палітыку ігнаравання зборнай Украіны.
СТВ анансуе матчы, што адбудуцца 26 чэрвеня. Матч Украіны праігнараваны. (Фота: ctv.by)
СТВ анансуе матчы, што адбудуцца 26 чэрвеня. Матч Украіны праігнараваны. (Фота: ctv.by)
26 чэрвеня ў трэцім туры групавога этапу зборная Украіны згуляе з Бельгіяй. Гэты матч будзе вызначальным для абедзвюх камандаў, але, як вынікае з анонсу СТВ, гульню дзяржаўнае тэлебачанне не пакажа.


,,

«Найбольш заблытаная сітуацыя ў чацвёрцы E. Усе каманды маюць аднолькавую колькасць балаў. А таму ў плэй-оф можа трапіць кожны. Крыху больш шанцаў у бельгійцаў і каманды Румыніі. Яны абыходзяць супернікаў паводле дадатковых паказнікаў», – распавялі ў анонсе СТВ.


Такім чынам, дзяржаўнае тэлебачанне працягвае палітыку поўнага ігнаравання зборнай Украіны: гульняў каманды не толькі не паказваюць, але нават не згадваюць пра яе існаванне на турніры.
Нагадаем, што дзяржаўны тэлеканал СТВ за некалькі дзён да старту «Еўра-2024» стаўся афіцыйным партнёрам УЕФА ў трансляцыі чэмпіянату. На СТВ абяцалі паказаць усе матчы ў жывым эфіры. Аднак замест першай і другой гульняў Украіны на «Еўра-2024» у эфір дзяржаўнага тэлебачання пускалі расейскія серыялы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10