навіны

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Шайгу і Герасімава

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міжнародны крымінальны суд. (Фота: United Nations Photo / flickr.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міжнародны крымінальны суд. (Фота: United Nations Photo / flickr.com)
podpis źródła zdjęcia

Гаворыцца пра здзяйсненне злачынстваў з 10 кастрычніка 2022 года па 9 сакавіка 2023 года.

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава за міжнародныя злачынствы падчас расейска-ўкраінскай вайны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міжнародны крымінальны суд. (Фота: United Nations Photo / flickr.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міжнародны крымінальны суд. (Фота: United Nations Photo / flickr.com)
У прэс-рэлізе суда гаворыцца пра перыяд здзяйснення злачынстваў прынамсі з 10 кастрычніка 2022 года па 9 сакавіка 2023 года.
Адзначаецца, што экс-міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і начальніка Генштабу Расеі Валерый Герасімаў меркавана нясуць «адказнасць за вайсковае злачынства ў выглядзе нанясення ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах… і вайсковае злачынства ў выглядзе прычынення празмернай выпадковай шкоды грамадзянскім асобам або шкоды грамадзянскім абʼектам… і злачынства супраць чалавечнасці».
«Маюцца разумныя падставы меркаваць, што меркаваныя ўдары [ракетныя ўдары Расеі па Украіне] былі накіраваны супраць грамадзянскіх аб’ектаў, а для тых абʼектаў, якія ў адпаведны час маглі быць кваліфікаваныя як ваенныя мэты, чаканая выпадковая шкода і шкода грамадзянскаму насельніцтву была б відавочна празмернай у параўнанні з чаканай ваеннай перавагай», – гаворыцца ў прэс-рэлізе суда.
У сакавіку 2023 года МУС выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыю Львову-Белову за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10