навіны

БМЗ робіць часткі для расейскіх мінамётаў і бронепласцінаў – «Free Zhlobin»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. (Фота: BelSteelWorks / Facebook)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. (Фота: BelSteelWorks / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеграм-канал «Free Zhlobin» са спасылкай на свайго чытача.

Трубны цэх Беларускага металургічнага заводу вырабляе матэрыялы для мінамётаў і бронепласцінаў. Частка з іх адпраўляецца ў Воршу для апрацоўкі, а частка наўпрост пастаўляецца ў Расею, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал «Free Zhlobin» са спасылкай на свайго чытача.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. (Фота: BelSteelWorks / Facebook)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. (Фота: BelSteelWorks / Facebook)
Сцвярджаецца, што асаблівую ролю ў працы на расейскі ваенны заказ займае начальнік трубнага цэху Дзмітрый Панамароў.
«Менавіта ён напружвае рабочых з гэтымі замовамі. Работнікі аднак радуюцца, што ў вытворчасці па гэтых заказах «кульгае якасць» – і Панамарова тузаюць у Воршу за выпраўленнямі дэфектаў», – адзначае «Free Zhlobin».
Таксама паведамляецца, што менавіта Панамароў займаўся і займаецца арганізацыяй сустрэч работнікаў БМЗ з сілавікамі.
«Легмаш» які да лютага 2024 года належаў БМЗ, выпускае снарады для РСЗА «Град». У сакавіку стала вядома, што «Легмаш» пераходзіць ва ўласнасць беларускай дзяржавы. Раней там выпускалі швейныя машынкі.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10