навіны

Апынуцца ў закрытай камеры. У Вільні адбыўся «турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў

Беларускі актывіст і былы палітычны вязень Ілля Міронаў бярэ ўдзел у акцыі, зарганізаванай Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам у справе расследавання катаванняў у Беларусі, у былой турме КДБ у Вільні, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

У віленскім Музеі акупацыі і барацьбы за свабоду адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў. Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату».
Беларускі актывіст і былы палітычны вязень Ілля Міронаў бярэ ўдзел у акцыі, зарганізаванай Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам у справе расследавання катаванняў у Беларусі, у былой турме КДБ у Вільні, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Беларускі актывіст і былы палітычны вязень Ілля Міронаў бярэ ўдзел у акцыі, зарганізаванай Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам у справе расследавання катаванняў у Беларусі, у былой турме КДБ у Вільні, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Пераапранутыя ў вайсковую форму «наглядчыкі» стваралі для ўдзельнікаў акцыі ўмовы максімальна набліжаныя да рэальных. Гэтак, напрыклад, у камеру «зняволеных» суправаджалі ў кайданках, а падчас іх знаходжання там адбыўся «шмон». Перад эксперыментам, які трываў 6 гадзінаў, з удзельнікамі правялі інструктаж і папярэдзілі, што калі ў памяшканні ім стане дрэнна, трэба пакінуць камеру.
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
«Бліжэй да канца акцыі Музей наведалі каля 20 замежнікаў, якія ўзялі ўдзел у эксперыменце. Былі асобы з Францыі, Бельгіі, Канады ды іншых краінаў. У камеры ім апавядалі пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, іх гэта вельмі ўразіла», – падзяліліся арганізатары акцыі.
На дзень 27 чэрвеня, згодна з праваабарончым цэнтрам «Вясна», у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1421 чалавек (без уліку тых, хто ўжо адбыў пакаранне або ўцёк ад яго за мяжу, і без уліку пакараных паводле Адміністратыўнага кодэксу), паводле ініцыятывы «DissidentBy» – 1565 чалавек.
* Фотаздымкі, на якіх ёсць акторы, што гуляюць ролю сілавікоў, мы апрацавалі і змянілі колер формы (з хакі на чорны). Прычына ў тым, што арганізатары эксперыменту выбралі расфарбоўку, якая падобная на вайсковую форму адной з суседніх краінаў. Каб дадзеныя фоты не былі выкарыстаныя прапагандай, мы пайшлі на гэты крок і змянілі фота. Арыгіналы фотаздымкаў захоўваюцца ў рэдакцыі.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10