навіны

У Буда-Кашалёве неадэкват кідаўся з нажом на мінакоў

Неадэкватны мужчына ў Буда-Кашалёве кідаўся на мінакоў з нажом. (Фота: скрыншот з відэа / МДВ Беларуси / Telegram)
Неадэкватны мужчына ў Буда-Кашалёве кідаўся на мінакоў з нажом. (Фота: скрыншот з відэа / МДВ Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Яго затрымлівалі з выкарыстаннем зброі.

Удзень 26 чэрвеня ў Буда-Кашалёве каля дзіцячай музычнай школы неадэкватны мужчына кідаўся з нажом на людзей.
Неадэкватны мужчына ў Буда-Кашалёве кідаўся на мінак (Фота: скрыншот з відэа / МДВ Беларуси / Telegram)
Неадэкватны мужчына ў Буда-Кашалёве кідаўся на мінак (Фота: скрыншот з відэа / МДВ Беларуси / Telegram)
Нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, неаднаразова патрабаваў ад мужчыны кінуць зброю. Але той ігнараваў усе патрабаванні і накіраваўся ў бок міліцыянтаў.
Пасля гэтага сілавікі выкарысталі зброю: першы раз стрэліўшы ў паветра, другі стрэл быў зроблены па нагах нападніка.
Паведамляецца, што да прыезду 62-гадоваму мясцоваму жыхару была аказаная першая дапамога самімі супрацоўнікамі міліцыі. Пасля з раненнем у нагу фігуранта даставілі ў лякарню.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10