Вызначаны пералік месцаў, дзе змогуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ
27.06.2024, 19:08
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў Менску па вуліцы Серафімовіча, 11. (Фота: myuniver.org)
podpis źródła zdjęcia
Афіцыйна прычыны закрыцця не тлумачацца, але ў 2022 годзе ўлады зачысцілі прыватныя школы.
Прадстаўнікі ВНУ Беларусі праводзяць сустрэчы са студэнтамі ўстаноў адукацыі «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій» і «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці», дзе разглядаюцца пытанні іх пераводу з новага навучальнага года. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай Міністэрства адукацыі.
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзіцца ў Менску па вуліцы Серафімовіча, 11. (Фота: myuniver.org)
Паводле ведамства, ужо вызначаны пералік ВНУ для пераводу студэнтаў з новага навучальнага года, арганізаваны сустрэчы з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі.
У сярэдзіне чэрвеня стала вядома пра закрыццё адной з найстарэйшых прыватных навучальных установаў Беларусі – «БІП – Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў». Неўзабаве з’явіліся звесткі і пра закрыццё Інстытуту прадпрымальніцкай дзейнасці. Афіцыйна прычыны закрыцця не тлумачацца, але ў 2022 годзе ўлады Беларусі правялі зачыстку прыватных школаў.