навіны

Зяленскі: Беларусь мае быць у аб’яднанай Еўропе

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен у Бруселі 27 чэрвеня. (Фота: president.gov.ua)
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен у Бруселі 27 чэрвеня. (Фота: president.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны не ў першы раз адзначае неабходнасць еўрапейскай будучыні Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы 27 чэрвеня ў Радзе Еўропы, выступіў за еўрапейскую будучыню для балканскіх краінаў, Малдовы, Грузіі і Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт украінскага прэзідэнта.
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен у Бруселі 27 чэрвеня. (Фота: president.gov.ua)
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен у Бруселі 27 чэрвеня. (Фота: president.gov.ua)
«Я перакананы, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе агульныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна быць часткай еўрапейскай сям’і. Гэта датычыць і Украіны, і Малдовы, і народаў балканскіх краін. Я ўпэўнены, надыдзе час і для Грузіі. І я перакананы, што будуць рашэнні адносна Беларусі, бо гэта таксама еўрапейскі народ, які ў будучыні павінен быць часткай абʼяднанай Еўропы», – сказаў прэзідэнт Украіны.
27 чэрвеня ў Бруселі Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен падпісалі супольныя абавязанні ў бяспецы паміж Украінай і ЕЗ.
Гэтыя дамоўленасці ўпершыню замацоўваюць шматбаковыя доўгатэрміновыя абавязкі ўсіх 27 дзяржаваў Еўразвязу аказваць Украіне шырокае падтрыманне ва ўсіх ключавых сферах: вайсковае, фінансавае, гуманітарнае і палітычнае на працягу дзесяці гадоў.
У дакуменце зафіксаваныя доўгатэрміновыя абавязкі падтрымання Украіны да моманту ўступлення ў ЕЗ, а таксама гатовасць Еўрапейскага Звязу і яго чальцоў падтрымліваць Украіну на шляху да сяброўства.
Пацвярджаецца гатовасць іх узмацняць санкцыі супраць Расеі, змагацца са спробамі іх абысці, а таксама супрацоўнічаць у супрацьдзеянні гібрыдным і кіберпагрозамі і забеспячэнні свабоднага суднаходства ў Чорным і Азоўскім морах.
Упершыню ў дакуменце, падпісаным ЕЗ з трэцяй краінай, прадугледжаны адпаведны кансультацыйны механізм у выпадку магчымай будучай агрэсіі (на працягу 24 гадзін).
Прэзідэнт Украіны не ў першы раз адзначае неабходнасць еўрапейскай будучыні Беларусі. Напрыклад, ён рабіў гэта 11 чэрвеня на цырымоніі адкрыцця «Ukraine Recovery Conference 2024» у Берліне. Аднак ён дагэтуль так і не сустрэўся з дэмакратычнымі лідарамі Беларусі, калі не лічыць кароткага паціскання рукі Святлане Ціханоўскай з нагоды цырымоніі ўручэння Прэміі Карла Вялікага ў Нямеччыне.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10