5 асобаў зніклі без звестак пасля ўдару па шматпавярховіку ў Дняпры
29.06.2024, 08:18
Наступствы ракетнага ўдару па шматпавярховым доме ў Дняпры, Украіна. 29 чэрвеня 2024 года. (Крыніца: dsns_telegram / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
На месцы трывае пошукава-выратавальная аперацыя.
У Дняпры працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя ў шматпавярховым доме, у які 28 чэрвеня трапіла расейская ракета, паведамляе МУС Украіны. У выніку ўдару загінула адна асоба, 12 былі параненыя, 5 лічацца зніклымі без звестак.
Наступствы ракетнага ўдару па шматпавярховым доме ў Дняпры, Украіна. 29 чэрвеня 2024 года. (Крыніца: dsns_telegram / Telegram)
Ракета знішчыла кватэры аднаго пад’езда з 8 па 11 паверхі. У выніку загінула адна асоба. 12 былі параненыя, сярод іх – немаўля і цяжарная жанчына. Двух жыльцоў выратавалі.
5 асобаў лічацца зніклымі без звестак. На месцы працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя.
Пошукава-выратавальная аперацыя пасля ракетнага ўдару па шматпавярховым доме ў Дняпры, Украіна. 29 чэрвеня 2024 года. (Крыніца: dsns_telegram / Telegram)
Пасля ўдару ўзнік пажар, агонь ахапіў 150 квадратных метраў.
На месцы працуюць 100 ратавальнікаў, задзейнічаныя 35 адзінак тэхнікі.
«Паліцыянты прымаюць усе неабходныя захады для дакументавання злачынства войска РФ супраць мірных людзей. У сваякоў зніклых без звестак узялі ДНК-матэрыялы», – паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.