навіны

Чым звязаныя 80-годдзе вызвалення Беларусі і Рэвалюцыя ў Нікарагуа

Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Фота: Белсат)
Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вялікі тэатр Беларусі едзе на гастролі ў Нікарагуа.

Беларускія і нікарагуанскія артысты прымуць удзел у сумесным гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа. Падзея адбудзецца 18 ліпеня ў Нацыянальным тэатры Рубена Дарыа ў межах гастроляў Вялікага тэатру Беларусі, падзялілася беларуская культурная ўстанова.
Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Фота: Белсат)
Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Фота: Белсат)
З нікарагуанскага боку ў канцэрце прыме ўдзел сімфанічны аркестр, хор і оперныя выканаўцы, з беларускай – дырыжор, народны артыст Башкартастану Арцём Макараў, вядучыя салісты оперы і балета Вялікага тэатру Беларусі: Анастасія Масквіна, Уладзімір Громаў, Людміла Хітрова, Андрэй Валенцій, Дар’я Гаражанка ды іншыя. Творчую групу ўзначаліць генеральны дырэктар тэатра, прафесарка Кацярына Дулава.
Паведамляецца, што ў межах мерапрыемства выступіць і сын прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэгі Лаўрэана Артэга – оперны выканаўца, выпускнік інстытуту Луіджы Бакерыні і кансерваторыі Джузэпе Вердзі ў Мілане.
«Упершыню за 30-гадовую гісторыю дыпламатычных стасункаў Беларусі і Нікарагуа здзейснены грандыёзны крок на шляху сапраўднага збліжэння беларускай і нікарагуанскай культур», – падкрэслівае тэатр.
Гастролі адбудуцца з 11 па 21 ліпеня пры падтрымцы «Банка развития Республики Беларусь».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10