навіны

Крыніцы з атачэння Байдэна распавялі, пры якіх умовах ён можа зняцца з выбараў

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на сустрэчы з выбарнікамі ў Волінгфардзе, штат Пенсільванія, ЗША. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Allison Shelley / Joe Biden / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0)

podpis źródła zdjęcia

Пра ягоны сыход з прэзідэнцкай гонкі пачалі казаць пасля дэбатаў з Трампам.

Джо Байдэн можа адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, калі на гэтым будуць настойваць ягоныя сваякі і бліжэйшае атачэнне, піша выданне Axios са спасылкай на крыніцы ў дэмакратычнай партыі і іншых набліжаных да амерыканскага прэзідэнта людзей.
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на сустрэчы з выбарнікамі ў Волінгфардзе, штат Пенсільванія, ЗША. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Allison Shelley / Joe Biden / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0)
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на сустрэчы з выбарнікамі ў Волінгфардзе, штат Пенсільванія, ЗША. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Allison Shelley / Joe Biden / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0)

,,

«Адзіны шлях, якім прэзідэнт Байдэн можа сысці ў адстаўку, нягледзячы на правал сваіх дэбатаў – гэта калі тая ж самая невялікая адданая яму група людзей, якая спрыяла ягонаму вылучэнню, раптам вырашыць, што яму час сысці», – піша амерыканскае выданне.

Пад бліжэйшым атачэннем, якое мае ўплыў на рашэнні ў жыцці Байдэна, Axios мае на ўвазе ягоную жонку Джыл, малодшую сястру Валяры ды старога сябра і сталага дарадцу 85-гадовага Тэда Каўфмана, а таксама невялікую групу дарадцаў Белага дому.
Рашэнне аб удзеле ў выбарах Байдэн прымаў сам, распавялі Axios у атачэнні прэзідэнта. І калі ён не сыдзе цяпер з прэзідэнцкай гонкі, то таму, што і ён, і атачэнне будуць лічыць, што ў яго больш шанцаў перамагчы Трампа, чым у віцэ-прэзідэнткі Камалы Харыс.
Сям’я і дарадчыкі Байдэна згодныя, што ягоныя дэбаты з Дональдам Трампам былі правальнымі, аднак спадзяюцца, што яшчэ ёсць шанец.
Дэбаты паміж кандыдатамі на прэзідэнцтва адбыліся 27 чэрвеня. Медыі амаль адзінагалосна назвалі выступ Байдэна правальным. Сам ён прызнаў выступ няўдалым, але ад далейшага ўдзелу ў выбарах не адмовіўся:

,,

«Я не дыскутую так добра, як раней. Але я ведаю, як рабіць гэтую працу. Я ведаю, як казаць праўду. Выбар на гэтых выбарах просты. Доналд Трамп знішчыць нашую дэмакратыю. Я буду гэта абараняць».

Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў, а Дэмакратычную партыю – знайсці яму замену.
«Найвялікшая грамадская паслуга, якую можа цяпер надаць Байдэн, – абвесціць, што ён не будзе працягваць балатавацца на перавыбары», – упэўненыя журналісты.
19 жніўня Дэмакратычная партыя мае афіцыйна вылучыць свайго кандыдата. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10