Праз «вонкавае ўздзеянне на энергааб'ект» Белгарад застаўся без электрычнасці
01.07.2024, 08:34
Губернатар Вячаслаў Гладкоў падчас інспекцыі пасля абстрэлу Белгараду. 16 сакавіка 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Раней у Міністэрстве абароны Расеі заяўлялі, што ўначы збівалі беспілотнікі.
Жыхары Белгародскай вобласці Расеі паведамляюць 1 ліпеня пра адсутнасць электразабеспячэння ў дамах пасля начнога нападу БПЛА. Амаль увесь Белгарад абясточаны. У горадзе няма святла, не працуюць нават святлафоры. Без электрычнасці засталіся і далёкія ад Белгараду Стары Аскол і Чарнянкі, перадае «SOTAvision».
Губернатар Вячаслаў Гладкоў падчас інспекцыі пасля абстрэлу Белгараду. 16 сакавіка 2024 года. (Фота: vvgladkov / Telegram)
«РИА Новости» адзначае, што ў Белгарадзе не працуюць святлафоры, ёсць праблемы з інтэрнэтам.
«У сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект, у шэрагу раёнаў Белгародскай вобласці, а таксама Белгарадзе назіраюцца перапыненні ў падачы электраэнергіі. Энергетыкі ўжо пачалі перавод электразабеспячэння спажыўцоў на рэзервовыя схемы, сацыяльна значныя абʼекты забяспечваюцца электраэнергіяй ад перасоўных рэзервовых крыніцаў», – паведамілі ў прэс-службе «Белгарадэнерга».
Прычыны адключэння пакуль невядомыя. Паводле папярэдніх звестак, аварыйнае адключэнне электраэнергіі ў Белгародскай вобласці працягнецца да 13:00.
Раней у Міністэрстве абароны Расеі заяўлялі, што ўначы 1 ліпеня сродкі паветранай абароны знішчылі і заглушылі 18 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 9 БПЛА – над Курскай і яшчэ 9 – над Белгародскай.