навіны

Туск: Польшча і Нямеччына зрабіліся ахвярамі хвалі міграцыі, арганізаванай Пуціным і Лукашэнкам

Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Варшава і Берлін правялі першыя міжўрадавыя перамовы з 2018 году.

Падчас перамоваў кіраўнікоў урадаў Нямеччыны і Польшчы, што праходзяць у Варшаве, абмяркоўваўся ў тым ліку міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю.
Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Цэнтральнай тэмай падчас перамоваў прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца сталіся праблемы бяспекі.
«Для мяне бяспека – прыярытэт, – цытуе польскага прэмʼера «Rzeczpospolita». – Уся Еўропа, у тым ліку Нямеччына, але Польшча асабліва, схільныя да пэўных рызык, што вынікаюць з геаграфіі, з таго факту, што мы маем такую доўгую мяжу. Яна застаецца пад моцным ціскам як з боку Расеі, Беларусі, так і Украіны, якая ваюе».
Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)

Туск асобна закрануў тэму міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

,,

«Абедзве нашыя краіны зрабіліся ахвярамі гэтай хвалі іміграцыі, арганізаванай Пуціным і Лукашэнкам. Польшча, таму што нашую мяжу атакуюць кожны дзень, Нямеччына, таму што гэта канчатковая мэта для мігрантаў. І Польшча, і Нямеччына зацікаўленыя ў поўнай каардынацыі абароннай дзейнасці», – зазначыў кіраўнік ураду Польшчы.

Паводле «DW», Оляф Шольц зазначыў, што лічыць бяспеку дзвюх краінаў «непадзельнай», і заклікаў яшчэ больш паглыбіць партнёрства паміж Варшавай і Берлінам. Канцлер таксама заявіў пра неабходнасць «пашырыць транспартныя шляхі паміж Польшчай і Нямеччынай, што важна і для вайскоўцаў».
Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас міжурадавых перамоваў паміж Польшчай і Нямеччынай. Варшава, Польшча. 2 ліпеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Гэта першыя міжурадавыя перамовы Варшавы і Берліна з 2018 года.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10