навіны

Тэрмін выдачы праязных дакументаў беларусам скончыўся 1 ліпеня. Польшча вырашыла яго падоўжыць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі пашпарт і польскі падарожны дакумент для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca). (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Дакумент выдаюць тым, у каго адсутнічае пашпарт ці скончыўся тэрмін яго дзеяння.

Тэрмін чарговы раз працягнулі – да 31 снежня 2024 года.
У 2023 годзе, пасля выхаду таго самага ўказу, які забараніў мяняць беларускі пашпарт за мяжой, улады Польшчы ўвялі для беларусаў спрошчаны парадак атрымання праязнога дакумента – займець яго стала магчыма бясплатна і пры наяўнасці любога віду на жыхарства ў Польшчы.
Польскі праязны дакумент не толькі дазваляе перасякаць межы краіны, але і служыць дакументам, які пацвярджае асобу. А яшчэ – гэта замена пашпарта для дзяцей-беларусаў, якія нарадзіліся ў Польшчы і ніколі яго не мелі. Праўда, пакуль з-за сваёй нераспаўсюджанасці з дакументам могуць быць праблемы – як у самой Польшчы, так і на мяжы ці ў аэрапорце.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10