навіны

Зніклі лісты ад Кастусёва, а Пракопьева і Сахашчыка шукаюць у Расеі. Рэпрэсіі 1 ліпеня

Рыгор Кастусёў у судзе Менскага раёну, Беларусь. 1 жніўня 2022 года. (Фота: Sputnik)
Рыгор Кастусёў у судзе Менскага раёну, Беларусь. 1 жніўня 2022 года. (Фота: Sputnik)
podpis źródła zdjęcia

У Кастусёва былі праблемы з ліставаннем, але надоўга ён не знікаў.

Улады не даюць магчымасці анкахвораму Рыгору Кастусёву ліставацца з роднымі і паўторна хочуць судзіць хлопца, якога затрымалі ў 16 гадоў. Пра гэтыя і іншыя парушэнні правоў беларусаў у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Рыгор Кастусёў у судзе Менскага раёну, Беларусь. 1 жніўня 2022 года. (Фота: Sputnik)
Рыгор Кастусёў у судзе Менскага раёну, Беларусь. 1 жніўня 2022 года. (Фота: Sputnik)
Жыхара Берасця затрымалі за каментары пра Аляксандра Лукашэнку і міліцыянтаў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». На відэа, у якім сілавікі прымусілі здымацца, мужчына кажа, што жыве ў Берасці і яго затрымалі за «абразлівыя каментары».
У Горадні за каментары ў Telegram-каналах пачынаюць судзіць Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы». Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша. З відэа сілавікоў вядома, што мужчына з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.
Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram. На відэа сілавікоў ён кажа, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць. Яго затрымалі яшчэ 11 жніўня 2020 года, калі яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года Мікіту пакаралі 5 гадамі ў выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні, падкрэсліваюць праваабаронцы.
Эдуард Бабарыка. (Крыніца: viktarbabarykaofficial / Telegram)
Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць навіны
У ліпені 2021 яго зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка. Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым. 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.
На Віцебшчыне жорстка затрымалі мужчыну за «экстрэмісцкія» падпіскі. На відэа сілавікоў ён кажа, што рэпосціў у «Аднакласніках» суполкі «Наша Ніва», «Беларусь. Все обо всем» і «Белсат».
Senior-распрацоўшчыка Іллю Гумбара з iTechArt пачалі судзіць за данаты. 35-гадовага мужчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражае да 8 гадоў калоніі. Справу разглядае Святлана Макарэвіч.
Праваабаронцам вядома, што больш за дванаццаць гадоў Ілля працуе ў IT-кампаніі iTechArt і з’яўляецца адным з найлепшым трэйлранерам Беларусі. Трэйлранінг – гэта бег на вялікія дыстанцыі па перасечанай мясцовасці, часта гэта непралазныя лясы або высокія горы.
У Лідзе затрыманых на содні па палітычных матывах возяць на працу да нямецкага фермера. Супрацоўнікі ЦІП робяць усё не па статуце, а з распараджэнняў. З зайздрасцю запытваюцца, колькі людзі атрымліваюць грашовую дапамогу ад ініцыятыў пасля сканчэння адбывання тэрміну, ці добра плацяць.
Andrej Hniot, kto to, Interpol, Serbia, Białoruś, białoruscy sportowcy, reżim, Alaksandr Łukaszenka, tortury, kara śmierci, czy na Białorusi jest kara śmierci
Ініцыятыва «Dissidentby» назвала Андрэя Гнёта палітвязнем навіны
Затрыманых возяць на працу ў вёску Сцеркава перабіраць смецце. Таксама на перабор цыбулі ў вёску Сухвальня да нямецкага фермера-прадпрымальніка (абяцалі плаціць па 30 рублёў у содні за працу). На цыбулі быў брыгадзір, які напрыканцы дня адзначаў, хто добра выканаў працу, то бок атрымае аплату, а хто не добра – не атрымае нічога. Яшчэ затрыманых возяць збіраць камяні на палях.
У Магілёве затрыманы выкладчык па класе гітары. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ён нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра прадстаўнікоў улады. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы – 36-гадовы Пётр Бельскі.
Ад Рыгора Кастусёва паўтара месяца няма лістоў. 67-гадовага старшыню Партыі БНФ утрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора Кастусёва прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і пакаралі 10 гадамі калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анказахворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру.
Зяць палітыка паведаміў «Вясне», што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст – раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было:


,,

«У яго вельмі вялікія праблемы з ліставаннем, бо лісты яму не даходзяць. Бывае, піша, што “не атрымаў адказу, таму пішу зноў”. Таму апошнія лісты былі больш перапісваннем аднаго таго ж».


У Расеі абвясцілі ў вышук беларускіх палітыкаў Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка. Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС РФ шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармавання «Пагоня», якое рыхтавала баевікоў».
Святлана Ціханоўская (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Аналітыкам Ціханоўскай» завочна вынеслі прысуд: ад 10 да 11,5 гадоў зняволення навіны
У Менскім абласным судзе скончыўся завочны працэс па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»: сумарна ўсе атрымалі больш за 200 гадоў калоніі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10